Ароідныя | |||||||||||||
![]() Ароннік плямісты (Arum maculatum) | |||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||
Aroideae Arn., 1832 | |||||||||||||
Тыпавы род | |||||||||||||
Arum L.
| |||||||||||||
|
Aroideae — падсямейства раслін сямейства Araceae. Гэта самае вялікае падсямейства, яно налічвае 72 розныя роды.
Распаўсюджанне
Прадстаўнікі падсямейства ў большай ступені распаўсюджаныя ў трапічных і субтрапічных абласцях абодвух паўшар’яў. Шмат іх і ва ўмераных абласцях, а некаторыя з іх заходзяць нават у субарктычныя раёны, аднак відавая і родавая разнастайнасць іх па-за тропікамі невялікая (менш за 10 % відаў).
Батанічнае апісанне
Прадстаўнікі падсямейства — наземныя, балотныя або водныя травы з клубнямі або больш-менш падоўжанымі карэнішчамі. У трапічных краінах яны часта дасягаюць гіганцкіх памераў. Нямала сярод іх ліян і эпіфітаў.
Трыбы
- Aglaonemateae
- Ambrosineae
- Anubiadeae
- Areae
- Arisaemateae
- Arisareae
- Arophyteae
- Caladieae
- Callopsideae
- Colocasieae
- Cryptocoryneae
- Culcasieae
- Dieffenbachieae
- Homalomeneae
- Montrichardieae
- Nephthytideae
- Peltandreae
- Philodendreae
- Philonotieae
- Pistieae
- Schismatoglottideae
- Spathicarpeae
- Stylochaetoneae
- Thomsonieae
- Zamioculcadeae
- Zantedeschieae
- Zomicarpeae
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.