† Ardipithecus | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Чэрап узору «Арды» | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ardipithecus White et al., 1995 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Віды | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Геахраналогія
6—4 млн лет
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Ardipithecus — старажытны род гамінідаў, які жыў у раннім пліяцене прыкладна 5,8—4,4 млн гадоў таму.
З-за падабенства яго зубоў да зубоў аўстралапітэка лічыцца некаторымі даследчыкамі найстаражытным продкам чалавека[1]. Акрамя таго, у ступні ардыпітэка маецца дадатковая малая галёначная костка (os peroneum), якая прысутнічае ў ступні чалавека, але адсутнічае ў ступні сучасных чалавекападобных малпаў. Часам ардыпітэкаў адносяць да ранніх аўстралапітэкаў[2].
Віды
Да гэтага часу было апісана толькі два віды: Ardipithecus ramidus і Ardipithecus kadabba. Апошні спачатку лічылі падвідам A. ramidus, але па форме зубоў, нядаўна выяўленых у Эфіопіі, вызначылі як асобны від. Усе астанкі знойдзены ва Усходняй Афрыцы.
Ardipithecus ramidus
Фрагменты шкілета A. ramidus ўпершыню былі выяўленыя ў 1990-х гадах. Іх узрост быў вызначаны па вулканічным пародам, якія залягаюць вышэй і ніжэй, як 4,4 млн гадоў.
У 1992—1993 гг. экспедыцыя пад кіраўніцтвам Цімаці Уайта знайшла першыя 17 фрагментаў A. ramidus, уключаючы верхнія і ніжнія сківіцы, зубы і косці рук. Да 1994 г. парэшткі склалі каля 45 % поўнага шкілета. Асаблівасці костак ног паказваюць на прамахаджэнне[3][4].
Асобіну-уладальніцу знойдзенага шкілета даследчыкі назвалі «Арды», што на афарскай мове азначае зямля.[5]
Ардыпітэкі жылі ў трапічных лясах, былі здольныя да прамахаджэння (аднак здольныя былі лазіць па дрэвах) і сілкаваліся садавіной і арэхамі. Чэрап ардыпітэкаў займае прамежкавае становішча паміж шымпанзэ і аўстралапітэкамі[6].
Ardipithecus kadabba
A. kadabba жыў паміж 5,8 і 5, 2 млн гадоў таму. Відавая назва на афарскай мове азначае «агульны продак сям’і»[7]. Прымітыўная будова зубоў збліжае гэты від з сахелантрапам і арарынам і служыць характэрнай прыкметай у адносінах да больш позніх гоминидаў. Да 2009 года меркавалася, што A. kadabba — самы ранні вядомы продак шымпанзэ і людзей[8], цяпер жа, пасля гэтак дэталёвага даследавання Арды, час падзелу ліній шымпанзэ і чалавека адсунулі да рубяжа ў 7 мільёнаў гадоў таму.
Спосаб жыцця
Мяркуючы па велічыні костак, па сваіх памерах ардыпітэкі былі супастаўныя з шымпанзэ. Структура вялікага пальца ног A. ramidus характэрная для прамаходзячых істот, хаця Ardipithecus жыў у пойме рэк, а не ў цяністых лясах ці ў саване, дзе прамахаджэнне магло быць эвалюцыйнай перавагай[9].
Зноскі
- ↑ Древнейшим предком человека признали ардипитека Арди
- ↑ Ардипитек Архівавана 22 кастрычніка 2008.
- ↑ Ardipithecus ramidus . Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2012. Праверана 18 студзеня 2008.
- ↑ Hominid Species . Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2009. Праверана 18 студзеня 2008.
- ↑ 2009 год — год Арди
- ↑ Прибавление в семействе
- ↑ Ellis, Richard (2004). No Turning Back: The Life and Death of Animal Species. New York: Harper Perennial. pp. 92. ISBN 0-06-055804-0.
{{cite book}}
: Пададзена больш чым адно значэнне|ISBN=
і|isbn=
specified (даведка) - ↑ Haile-Selassie, Yohannes (2004). "Late Miocene Teeth from Middle Awash, Ethiopia, and Early Hominid Dental Evolution". Science. 303 (5663): 1503–1505. doi:10.1126/science.1092978. PMID 15001775.
{{cite journal}}
: Невядомы параметр|coauthors=
ігнараваны (прапануецца|author=
) (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне|DOI=
і|doi=
specified (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне|PMID=
і|pmid=
specified (даведка) - ↑ Общий предок человека и шимпанзе жил не в лесу, а в пойме рек — ученые
Спасылкі
- Дробышевский С. В. О находке Ардипитека рамидуса
- BBC News: Amazing hominid haul in Ethiopia
- NY Times: Two Splits Between and Human Chimp Lines Suggested
- Minnesota State University Архівавана 15 студзеня 2008.
- Archaeology info Архівавана 8 сакавіка 2012.
- "Предки человека не были похожи на шимпанзе". elementy.ru. 7 октября 2009 года.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - Спецвыпуск журнала"Science" посвящённый ардипитеку
- Esteban E. Sarmiento Comment on the Paleontology and classification of Ardipithecus ramidus // Science. — 2010. — Т. 328. — С. 1105. — DOI:10.1126/science.1184148
- Suva G, Asfaw B, kono RT, Kubo D, Lovejoy CO, white TD. The Ardipithecus ramidus skull and its implications for hominid origins // Science. — 2009. — Т. 326. — С. 5949. — DOI:10.1126/science.1175825