Air Koryo | |||
|
|||
Дата заснавання | 1955 | ||
---|---|---|---|
Хабы | Міжнародны аэрапорт Сунан | ||
Памер флота | 11 | ||
Кірункі | 4 | ||
Штаб-кватэра | Пхеньян, КНДР | ||
Кіраўніцтва | Кан Кі Соп | ||
Сайт: http://www.airkoryo.com.kp/ |
Air Koryo (кар. 고려항공, 高麗航空, раней Chosŏn Minhang, кар.: 조선민항) — дзяржаўная нацыянальная авіякампанія КНДР, размешчаная ў Пхеньяне. Абслугоўвае міжнародныя, унутраныя і чартэрныя рэйсы.
Галоўны офіс размешчаны ў Міжнародным аэрапорце Сунан. Мае аддзяленні ў Пекіне, Шэньяне, Макаа, Бангкоку, Таронта, Берліне, Мехіка, Маскве, Уладзівастоку.
Гісторыя
Авіякампанія была заснавана ў 1955 годзе і пачала аперацыйную дзейнасць 21 верасня 1956 года пад назвай Chosonminhang Korean Airways. Спачатку авіяпарк складаўся з Лі-2, Ан-2 і Іл-12. Іл-14 і Іл-18 былі дададзеныя ў 1960-х гадах.
У 1975 годзе ў склад флоту ўвайшлі Ту-154 для маршрутаў з Пхеньяна ў Прагу, Усходні Берлін, Маскву. Флот Ту-154 быў павялічаны ў пачатку 1980-х. Разам з Ту-154 былі пастаўлены Ту-134 і Ан-24 для ўнутраных рэйсаў. Іл-62, пастаўлены для Chosonminhang Korean Airways у 1982 годзе, дазваляў выконваць прамыя рэйсы з Пхеньяна ў Маскву, Сафію, Бялград.
Распад СССР і заняпад сацыялізму ў Еўропе прывёў да скарачэння міжнародных рэйсаў. У 1993 годзе Chosonminhang Korean Airways была перайменавана ў Air Koryo. Акрамя таго, у 1993 годзе Air Koryo замовіў 3 Іл-76 для грузавых рэйсаў у Кітай і Расію. Air Koryo набыла адзін Ту-204-300 у 2007 годзе і адзін Ту-204-100В у 2010 годзе для замены састарэлага парку[1]. На цяперашні момант з усяго флоту Air Koryo толькі двум Ту-204 дазволена дзейнасць на тэрыторыі Еўрапейскага Саюза. Астатні флот уваходзіць у спіс забароненых да палётаў над тэрыторыяй ЕС[2].
У жніўні 2012 года Air Koryo запусціла сістэму браніравання квіткоў праз інтэрнэт[3].
У лютым 2013 года ўкраінскае ДП «Антонаў» паставіла ў Карэю адзін рэгіянальны самалёт Ан-148-100В[4][5]. 19 сакавіка 2015 года прыбыў другі борт (P-672) Ан-148.
Флот
У снежні 2014 года Air Koryo эксплуатавала наступныя самалёты[6][7]:
Флот Air Koryo | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Самалёт | У эксплуатацыі | Замоўлена | Пасажыраўмяшчальнасць | Заўвагі | ||||
C | Y | Разам | ||||||
Ан-148-100В | 2 | 1 | 8 | 62 | 70 | |||
Ан-24Б/Ан-24РВ | 5 | — | — | 50 | 50 | |||
Іл-18Д | 1 | — | Н/Д | Н/Д | Н/Д | |||
Іл-76ТД | 3 | — | 50 т груза | |||||
Іл-62М | 4 | — | 16 | 164 | 180 | Два выкарыстоўваюцца Урадам КНДР[8]. | ||
Ту-134Б-3 | 2 | — | Н/Д | Н/Д | Н/Д | |||
Ту-154Б/Б-2 | 2 | — | 16 | 136 | 152 | |||
Ту-204-100В | 1 | — | — | 210 | 210 | |||
Ту-204-300 | 1 | — | 16 | 150 | 166 | |||
Разам | 21 | 1 |
Інцыдэнты
- 9 лютага 1976 года Ту-154б падчас вырульвання на РД № 1 у аэрапорце Іркуцка атрымаў пашкоджанні правага борта фюзеляжа і правай плоскасці крыла ад абломкаў Ту-104, які церпеў катастрофу, ахвяр удалося пазбегнуць.
- 1 ліпеня 1983 года Іл-62М, рэйс з Пхеньяна ў Конакры разбіўся ў гарах Гвінеі. Усе 23 чалавекі на борце загінулі[9].
- 15 жніўня 2006 года паветранае судна з Air Koryo (Ту-154Б-2), якое выконвала планавы міжнародны пасажырскі пералёт з Пекіна, Кітайская Народная Рэспубліка (сталічны Пекінскі аэрапорт) у Пхеньян, Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка (Міжнародны аэрапорт Сунан), дапусціла лётнае здарэнне на ўзлётна-пасадачнай паласе (выйшла за межы дарожкі) падчас вырульвання пасля прызямлення ва ўмовах дрэннага надвор’я ў міжнародным аэрапорце Сунан. Аб пацярпелых не паведамлялася, пашкоджанне самалёта было мінімальным[10][11].
- 1 сакавіка 2013 года паветранае судна Ту-204 авіякампаніі Air Koryo, якое рухалася рэйсам JS271 Пхеньян — Уладзівасток, здзейсніла пасадку на ўзлётна-пасадачную паласу пункта прызначэння і выкацілася за яе межы на адлегласць каля 60 метраў. Выкочванне адбылося пры руленні да месца стаянкі. Нягледзячы на моцны снегапад, які быў да здарэння[12], на момант інцыдэнту стан аэрадромных пакрыццяў адпавядаў тэхнічным патрабаванням, метэаўмовы былі лётнымі. Ніхто з 176 пасажыраў, якія знаходзіліся на борце, не пацярпеў[13].
Зноскі
- ↑ North Korea’s quirky (and unsafe) Air Koryo survives and, increasingly, appears to thrive
- ↑ Air Koryo allowed two aircraft in EU — 30/03/2010 . Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2012.
- ↑ Северокорейская авиакомпания запустила онлайн-продажу билетов . Архівавана з першакрыніцы 19 верасня 2015.
- ↑ «Антонов» начал поставки самолетов в Северную Корею и Судан: Голос Столицы 106 FM Русская версия(недаступная спасылка). // newsradio.com.ua. Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2013. Праверана 17 ліпеня 2013.
- ↑ Украинские АН-ы отправят в Северную Корею - ГолосUA(недаступная спасылка). // ru.golos.ua. Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2013. Праверана 17 ліпеня 2013.
- ↑ Air Koryo Fleet Information (англ.). ch-aviation. Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2017. Праверана 12 снежня 2014.
- ↑ Информация о флоте Air Koryo (руск.). Russianplanes.net. Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2017. Праверана 12 снежня 2014.
- ↑ Информация о правительственных Ил-62 Air Koryo (руск.). Russianplanes.net. Архівавана з першакрыніцы 16 жніўня 2017. Праверана 12 снежня 2014.
- ↑ Aviation Safety Database report . Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2012. Праверана 21 верасня 2022.
- ↑ FCO Country report — August 15 2006 Tu 154 crash
- ↑ Aviation Safety Database report — [[August 15]] 2006 Tupolev 154 crash . Архівавана з першакрыніцы 18 лістапада 2007.
- ↑ За ночь во Владивостоке выпало 7 мм осадков . Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2015.
- ↑ Самолет из Кореи во Владивостоке занесло на 60 метров Архіўная копія на Wayback Machine Архівавана 6 сакавіка 2016 года.
Спасылкі
- Official Website of Air Koryo Архівавана 14 красавіка 2014.
- Ту-204 Северной Кореи. Посадка и взлет в Международном Аэропорту Владивостока на YouTube
- Swiss Website of Air Koryo at the Korean Friendship Association website Switzerland Delegation
- Air Koryo Архівавана 23 кастрычніка 2012. at the Aviation Safety Network Database
- CAAK (predecessor) Архівавана 23 кастрычніка 2012. at the Aviation Safety Network Database
- Air Koryo Timetable 31/10/1999 to 26/3/2000 at angelfire.com
- Air Koryo photo gallery at www.airliners.net
- Air Koryo фотообзор
- «Эйр Корё» — национальный авиаперевозчик Северной Кореи Архіўная копія ад 20 студзеня 2013 на Wayback Machine