Accent | |
---|---|
Тып | ААТ |
Заснаванне | 1967 |
Размяшчэнне | Беларусь, Гродна |
Галіна | лёгкая прамысловасць |
Прадукцыя | пальчаткі |
Сайт | accent-gloves.ru |
Гродзенская пальчаткавая фірма «Accent» ААТ (бел.: Акцэнт) — беларуская кампанія па вытворчасці пальчатак, якая размешчана ў Гродна.[1]
Гісторыя
Створана ў 1967 годзе. За ўвесь час працы прадпрыемства яго прадукцыя — жаночыя і мужчынскія пальчаткі, дзіцячыя рукавічкі.
Працоўны калектыў фармаваўся дзесяцігоддзямі. Гарадзенскія пальчаткі рэалізуюцца на тэрыторыі краін СНД, на еўрапейскім рынку. У 2005 годзе на прадпрыемстве ўкаранёна міжнародная сістэма менеджменту якасці СТБ ISO 9001.
Аб’ём выпуску прадукцыі — больш за 300 тысяч пар пальчатак ў год, больш за 200 мадэляў пальчатачна-рукавічных вырабаў.
Пальчаткі ў групе «Elite», вырабляюцца асобнымі партыямі з старанна адсартаванай скуры высокай якасці. Сыравіну для пальчатак са скуры авечкі пастаўляе фірма «Pittards plc» (Англія). Прадукуюцца таксама пальчаткі са скуры казы, аленя, трыкатажныя.
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- accent-gloves.ru — афіцыйны сайт «Accent»