Academi | |
---|---|
Тып | таварыства з абмежаванай адказнасцю і таварыства з абмежаванай адказнасцю |
Заснаванне | 1997 |
Заснавальнікі | Erik Prince[d] і Al Clark[d] |
Размяшчэнне | |
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Матчына кампанія | Constellis Holdings[d] і Apollo Global Management[d] |
Сайт | academi.com (англ.) |
Academi (да 2010 — Xe Services LLC, да 2009 — Blackwater) — адна з найвялікшых прыватных ахоўных кампаній ЗША, заснаваная ў 1997 Эрыкам Прынсам і Элам Кларкам. Офісы кампаніі размешчаныя ў Паўночнай Караліне, дзе таксама знаходзіцца цэнтр тактычнай падрыхтоўкі. У цэнтры праводзіцца трэніроўка больш за 40.000 чалавек у год, у асноўным з ЗША або іншых замежных ваенных і паліцэйскіх службаў. У трэніроўку ўваходзяць навыкі выканання ваенных наступальных і абарончых аперацый, а таксама ў меншых маштабах мерапрыемства забеспячэння бяспекі персаналу. Каля 90% прыбыткаў кампаніі паступаюць ад кантрактаў з урадам ЗША. Кампанія Academi з’яўляецца адной з трох найвялікшых прыватных ахоўных кампаній ЗША, якія выконваюць кантракты для ўраду краіны, у прыватнасці ў ваенных аперацыях у Іраку. У кастрычніку 2008 года працаўнікоў кампаніі абвінавацілі ў наўмысных забойствах мірных жыхароў падчас аперацыі ў Іраку, кантрабандзе зброі ды іншых злачынствах.
Цікавыя факты
- Academi паслужыла прамым прататыпам "прыватнага войска" Ravenwood (Рэвенвуд) у тэлесерыяле Jericho.
Гл. таксама
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Academi
- Афіцыйны сайт (англ.)