aUI апрыёрная штучная мова, створаная Джонам Уэйлгартам, маючы ў сабе філасофскую канцэпцыю утварэння ўсіх паняццяў з малой колькасці паняццяў элементарных, прычым элементарнае паняцце адлюстроўваецца ў мове адным гукам, гэта значыць, што гэта амаль гранічны выпадак алігасінтэтычнай мовы. Аўтар мовы верыў, што ўзаемаенпаразуменне выклікаемае чалавечымі мовамі і шматзачнымі мовамі служыць асновай моцы прапаганды. Яго мэтай было стварыць мову ў якой прапаганда, галоўным чынам палітычная, не будзе магчымай, таму што намер і значэнне будуць добра паказаны простымі сімваламі. Мова ўзяла базавыя семантычныя элементы з усіх моў, але ў ёй паведамленні, хаця і ствараюцца, але з’яўляюцца свабоднымі ад усіх меж. Сама назва мовы перакладаецца як "мова прасторы" ці "мова космасу": a — прастора, космас, U -дух, I — гук. Акрамя гэтага кожны гук з’яўляецца звязаным з вызначаемым ім паняццем, напрыклад б, вымаўляемы шляхам сціскання двух губ адна з адной абазначае разам і абазначаецца двумя кропкамі, злучанымі лініяй.
Мова была створана каб замяніць мовы і коды простым, лагічным інструментам зносін. Яна магла потым стаць інструментам які б мог сцерці межы паміж нацыянальнымі прасторамі і нават космасам. Аўтар мовы лічыў, што структура мовы з’яўляецца настолькі відавочнай, што з’яўляецца прыгоднаў для зносінаў з ішапланяцянамі. Уэйлгард хацеў, каб семантычная будова словаў, якія ён прапанаваў дазволіла б іншапланяцянам зразумець ход чалавечых думак.
Фанетыка і базавыя паняцці
Мова складаецца з 42 фанем, кожная з якіх мае свой сэнс. Фанемы складаюцца з 23 галосных: 7 кароткіз (a, e, i, u, o, y, q), 5 доўгіх (A, E, I, U, O), 5 кароткіх назальных (a*, e*, i* u*, o*), 6 доўгіх назальных (A*, E*, I*, U*, O*, Y*) і 19 зычных (b, c, d, f, g, h, j, k, l, m, n, p, r, s, t, w).
Вызначэнне | Гучанне | Значэнне | Адлюстраванне |
---|---|---|---|
a | [a] | прастора | круг |
e | [e] | рух | спіраль |
i | [i] | святло | |
u | [u] | чалавек, асоба | ногі |
o | [o] | жыццё | лісток |
y | [y] | адмаўленне | |
q | [œ]? | умова | |
A | [a:] | час | |
E | [e:] | матэрыя | |
I | [i:] | гук | |
U | [u:] | дух, свядомасць | |
O | [o:] | адчуванне | |
a* | [ã] | 1 | |
e* | [ë] | 2 | |
i* | [ĩ] | 3 | |
u* | [ũ] | 4 | |
o* | [õ] | 5 | |
A* | [ã*] | 6 | |
E* | [ë*] | 7 | |
I* | [ĩ] | 8 | |
U* | [ű*] | 9 | |
Y* | [ÿ] | 10 | |
b | [b] | 0 | |
c | [c] | існаванне, быццё, сутнасць | |
d | [d] | скрозь, праз, у сэнсе | |
f | [f] | гэты | |
g | [g] | унутры | акружнасць з кропкай унутры |
h | [h] | пытанне | |
j | [ʒ] | роўнасць, гарызантальнасць, цотнасць | |
k | [k] | зверху | |
l | [l] | акружнасць, цыкл | |
m | [m] | якасць | |
n | [n] | колькасць, множны лік | |
p | [p] | да, раней | |
r | [r] | станоўчы | |
s | [s] | рэч | |
t | [t] | у кірунку да | стрэлка направа |
v | [v] | актыўнасць | маланка |
w | [w] | магутнасць, улада, уплыў | |
x | [w] | адносіны | |
z | [z] | частка |
Лексіка
Уся лексіка будуецца праз камбінаванне базавых паняццяў
Слова | Сэнс | Дэкампазіцыя |
---|---|---|
kU | бог | вышэйшы дух |
kna-u | анёл | вельмі высока нябесны чалавек |
yrkU | Сатана | не станоўчы вышэйшы дух |
os | жывёла | жывая рэч |
bos | свойская жывёла | разам жывая рэч |
waubos | сабака | уплыў прасторы чалавек разам жывая рэч |
bo*zvos | кот | разам пяць частак актыўная жывая рэч |
ukbos | конь | чалавек зверху разам жывая рэч |
ko*zvos | леў | зверху пяць частак актыўная жывая рэч |
kEos | птушка | ваздушная жывёла — верхняя матэрыя жывая рэч |
jEos | рыба | гарызантальная матэрыяльная жывая рэч |
tok | дрэва | напрамак жыцця ўверх |
ot | фрукт | жыццёвы напрамак |
nakot | яблык | шмат прасторы ўверх жыццёвы напрамак |
jEn | вада | вадкасць множнасць — гарызантальная матэрыя множнасць |
jE | вадкасць | гарызантальная матэрыя |
kE | паветра | верхняя матэрыя |
iE | агонь | святлавая матэрыя |
iEv | спальванне | уздзеянне агню — святлавая матэрыя ўздзеянне |
wE | камень | моцная матэрыя |
a*ki | сонца | першая зорка — першае верхняе святло |
e*ki | месяц | другая зорка — другое верхняе святло |
ki | зорка | верхняе святло |
jEged | лодка | вадкасны аўтамабіль — гарызантальная матэрыя унутры рух праз |
(da)ged | аўтамабіль | (праз прастору) унутры рух праз |
kEget | самалёт | паветраны аўтамабіль — верхняя матэрыя унутры рух праз |
uga | дом | чалавек унутры прастора |
e*i-krE | золата | жоўтая верхняя станоўчая матэрыя — другі свет верхняя станоўчая матэрыя |
wrE | жалеза | моцна станоўчая матэрыя |
Ez-a* | вадарод | матэрыяльная частка адзін |
okEz | кісларод | жыццёвая вержне матэрыяльная частка |
iOv | зрок | святло адчуванне дзея |
IOv | слых | гук адчуванне дзея |
iOz | вока | святло адчуванне частка |
IOz | вуха | гук адчуванне частка |
bo* | рука | разам пяць |
yk-bo* | нага | ніжняя рука — не верх разам пяць |
kUg | галава | верх усведамленне унутры |
kogz | шыя | верх жыццё ўнутры частка |
ogta | рот | жыццё ўнутры кірунак прастора |
kEmOz | нос | верх матэрыя якасць адчуваючая частка |
gOz | язык | унутры адчуваючая частка |
odzEvz | зуб | жыццё скрозь частка матэрыі падзяляючая частка |
dov | харчаванне | скрозь жыццё дзеянне |
jEv | піццё | вадкасць дзея — гарызантальная матэрыя дзея |
av | хада | прасторавая дзея |
tev | прыход | кірунак рух дзея |
nam | вялікі | шмат прасторы якасць |
yna | маленькі | няма шмат прасторы |
a*nam | доўгі | першага шмат прасторы якасць |
dam | шырокі | праз прастору якасць |
rUm | добры | станоўчага духа якасць |
ya | нідзе | няма прасторы |
yA | ніколі | няма часу |
yr | не!, адмоўны | няма станоўчага |
yc | адсутнічае | няма існавання |
yg | па-за, звонку | |
yk | знізу, унізе | не зверху |
Y*n | нішто | ноль колькасць |
yn | мала | не шмат |
yv | жаночы, пасіўны | не актыўны |
fu | я | гэты чалавек |
fnu | мы | гэтыя шмат людзей |
fa | тут | гэта месца |
ifa | там | не гэта месца |
fE | гэта | гэтая матэрыя |
pfE | то | перад гэтай матэрыяй |
bu | ты | разма чалавек |
bnu | вы | разам шмат чалавек |
vu | ён, мужчына | актыўны чалавек |
yvu | яна жанчына | не актыўны чалавек |
bim | белы | разам святло якасць |
ybim | чорны | няма разам святло якасць |
a*im | чырвоны | першая якасць святла |
e*im | жоўты | другая якасць святла |
i*im | зялёны | трэцяя якасць святла |
u*im | сіні | чацвёртая якасць святла |
o*im | фіялетавы | пятая якасць святла |
Прыклад тэксту
Працэс пераклада на гэтую мову выпадковага тэксту, выкарыстоўваючы схему SVO: "Сюжэт падзелены на тры часткі. У першай распавядаецца аб старым. Слова "сюжэт" магчыма замяніць на "гісторыя". Яе ў сваю чаргу можна ўявіць як "часовае чалавека-жыццёвае скрозь-праходзячае асвятленне". Гэта будзе "A-uode-i" (дэфісы выкарыстаны дзяля падзялення асобных комплексных вобразаў, каб пазбегнуць памылковых злучэнняў). У канцы дабаўляецца "рэч" дзяля вызначэння гэтага як назоўніка Падзелены — відавочна pbc-xv, гэта значыць дзея частак з таго, што раней было цэлым (раней разаі быццё — частка дзея). У канцы трэба дадаць "якасць", таму што такімсюжэт зрабіўся пасля дзеі, цяпер гэта яго якасць. "На тры часткі" — проста i*z, будзе азначэннем. Дадаем "выказнік". Вынік: "A-uode-is c i*z-pbc-zv-m. Наступны сказ трохі больш складаны: акалічнасць адкладваецца ў канец. "Распавядаецца" — дзея асвяшчэння свядомае, Uiv. Яно накіравана да старога: доўга жывучага чалавека,nAo-vu. Атрымліваецца Nao-vi t Uiv Як бачна, у дадзеным выпадку t-нешта накшталт прыназоўніка. Паслядоўнасць такая, таму што азначэнне павінна быць перад азначаемым. Цяпер засталася толькі акалічнасць, яе можна аддзяліць коскай, каб пазбегнуць цяжкасцей. У выніку атрымліваем тэкст: A-uode-is c i*z-pbc-zv-m. nAo-vu t Uiv a*z
Гл. таксама
- Апрыёрная мова
- Алігасінтэтычная мова