← жнівень → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | |||
5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | |
2024 |
9 жніўня — дзвесце дваццаць першы (дзвесце дваццаць другі ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 1483: Адчынена Сіксцінская капэла.
- 1500: Маскоўскія войскі ўзялі Таропец у ходзе маскоўска-літоўскай вайны (1500—1503).
- 1944: Заснаваны Мінскі аўтамабільны завод.
- 1944: Атамная бомба скінута на горад Нагасакі (Японія).
- 1965: Сінгапур аддзяліўся ад Малайзіі і атрымаў незалежнасць.
- 1974: Рычард Ніксан падаў у адстаўку з пасады прэзідэнта ЗША.
- 1999: Уладзімір Пуцін прызначаны выконваць абавязкі старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі.
- 2020: Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, пачатак масавых пратэстаў супраць фальсіфікацыі вынікаў.
Нарадзіліся
- 1759: Іаган Крыстаф Фрыдрых Гутсмутс, нямецкі педагог
- 1776: Амедэо Авагадра, італьянскі фізік і хімік (пам. 9.7.1856)
- 1850: Рудольф Абіхт, нямецкі славіст, адзін з першых даследчыкаў і папулярызатараў беларускай культуры ў Германіі (пам. 12.2.1921)
- 1864: Раман Дмоўскі, польскі палітычны дзеяч, публіцыст (пам. 2.1.1939)
- 1886: Генрых Эмзен, нямецкі мастак
- 1890: Максім Бурсевіч, дзеяч беларускага нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі, педагог, публіцыст (пам. 3.11.1937)
- 1910: Ларыса Геніюш, беларуская паэтэса, празаік, грамадскі дзеяч (пам. 7.3.1983)
- 1911: Уільям Алфрэд Фаўлер, амерыканскі фізік і астрафізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі (пам. 14.3.1995)
- 1914: Тувэ Янсан, фінская шведскамоўная пісьменніца і мастачка (пам. 27.6.2001)
- 1926: Янка Запруднік, дзеяч беларускага нацыянальнага руху, гісторык, журналіст (пам. 26.5.22)
- 1928: Боб Коўзі, амерыканскі баскетбаліст
- 1936: Яўген Міклашэўскі, беларускі пісьменнік
- 1938: Валерый Аношка, беларускі географ, глебазнаўца
- 1957: Мелані Грыфіт, амерыканская актрыса
- 1963: Уітні Х'юстан, амерыканская спявачка, актрыса, прадзюсар (пам. 11.2.2012)
- 1973: Філіпа Індзагі, італьянскі футбаліст
Памерлі
- 1516: Іеранім Босх, мастак (нар. каля 1453)
- 1856: Фларыян Бохвіц, польска-беларускі асветнік, філосаф, пісьменнік (нар. 4.5.1799)
- 1919: Ральф Альберт Блейклак, мастак
- 1932: Джон Чарлз Філдс, канадскі матэматык
- 1943: Хаім Суцін, французскі мастак-экспрэсіяніст беларускага паходжання (нар 13.1.1893)
- 1962: Герман Гесэ, швейцарска-нямецкі пісьменнік і мастак, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (пам. 2.7.1877)
- 1976: Іван Мележ, беларускі пісьменнік (нар. 8.2.1921)
- 2003: Жак Дэрэ, французскі кінарэжысёр
- 2015: Алег Альбертавіч Гардынец, беларускі артыст оперы
- 2016: Эрнст Неізвесны, савецкі і амерыканскі скульптар
Святкуюць
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.