815-ы цэнтр тэхнічнага забеспячэння (тэрытарыяльны) | |
---|---|
![]() | |
Гады існавання | з 1982 г. |
Краіна |
![]() |
Падпарадкаванне | Генеральны штаб Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь |
Уваходзіць у | Заходняе аператыўнае камандаванне |
Тып | вайсковая часць |
Дыслакацыя | Баранавічы |
815-ы цэнтр тэхні́чнага забеспячэ́ння (тэрытарыя́льны) — падраздзяленне ўзброеных сіл Беларусі. Месца дыслакацыі — горад Баранавічы.
Гісторыя
1 снежня 1982 года на падставе дырэктывы начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл СССР у Гродна з асабовага складу воінскіх часцей і злучэнняў 28-й агульнавайсковай арміі была сфарміравана 5167-я рамонтна-аднаўленчая база.
1 кастрычніка 1993 года база была перафарміравана ў 28-ы асобны рамонтна-аднаўленчы батальён з дыслакацыяй у гарадах Гродна і Баранавічы.
1 лістапада 2003 года 28-ы араб быў перафармаваны ў 815-ы цэнтр тэхнічнага забеспячэння (тэрытарыяльны) з месцам дыслакацыі ў Баранавічах.
Спасылкі
- ОЛЕГ НЕКАЛО. ЕСТЬ ТАКАЯ ЧАСТЬ…УНИКАЛЬНАЯ! (руск.)(недаступная спасылка). Белорусская военная газета «Во славу Родины» (6 лістапада 2003). Архівавана з першакрыніцы 15 кастрычніка 2017.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.