742-і палявы вузел сувязі | |
---|---|
Гады існавання | з 2016 г. |
Краіна | Беларусь |
Падпарадкаванне | Генеральны штаб Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь |
Уваходзіць у | Сілы спецыяльных аперацый |
Тып | воінская часць |
Дыслакацыя | Калодзішчы |
742-і палявы вузел сувязі (742-і ПУС) — адно з падраздзяленняў Сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.
Падраздзяленне было створана ў кастрычніку 2016 года. Да гэтага яно была структурным падраздзяленнем 86-й брыгады сувязі і называлася цэнтрам сувязі сіл спецыяльных аперацый.
Палявы вузел сувязі займаецца забеспячэннем сувязі камандавання сіл спецыяльных аперацыі. На ўзбраенні падраздзялення знаходзяцца сродкі сувязі беларускай вытворчасці, такія як радыёрэлейная станцыя Р-434 і комплексная апаратная сувязі П-261. Ваеннаслужачыя падраздзялення ў асноўным праходзяць навучанне ў 72-м аб'яднаным вучэбным цэнтры, асабовы склад з ліку лінейна-кабельных аддзяленняў праходзіць навучанне на базе воінскай часці, ваеннаслужачыя-вадзіцелі праходзяць навучанне ў 5-й брыгадзе спецыяльнага прызначэння.
Спасылкі
- Ваяр. ССО всегда на связи (руск.) (11 снежня 2020).(недаступная спасылка)
- Равнение – на Боевое Знамя (видео) (руск.) (4 студзеня 2020).(недаступная спасылка)