7-ы Торуньскі ордэнаў Аляксандра Неўскага і Чырвонай Зоркі інжынерны полк | |
---|---|
Гады існавання | з 1944 г. |
Краіна | Беларусь |
Падпарадкаванне | Генеральны штаб Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь |
Уваходзіць у | Паўночна-заходняе аператыўнае камандаванне |
Тып | воінская часць |
Дыслакацыя | Барысаў |
Знакі адрознення |
7-ы Торуньскі ордэнаў Аляксандра Неўскага і Чырвонай Зоркі інжынерны полк — падраздзяленне ўзброеных сіл Беларусі. Месца дыслакацыі — Барысаў.
Гісторыя
12 жніўня 1944 года ў Маскоўскай вобласці быў сфарміраваны 7-ы матарызаваны пантонна-маставы полк. У яго склад увайшлі 6-ы і 32-гі асобныя матарызаваныя батальёны, абсталяваныя цяжкім маставым паркам (ТМП). Першым камандзірам палка стаў палкоўнік Павел Арданоўскі.
Пасля вайны полк быў перадыслакаваны ў Беларусь і перафарміраваны ў 7-ы асобны пантонна-маставы батальён.
У жніўні 2003 года на базе двух асобных батальёнаў сфарміравалі 7-ы інжынерны полк, ён быў пераведзены на новую аргштатную структуру.
Спасылкі
- Николай Макаревич. БОРИСОВСКИЕ ИНЖЕНЕРЫ: В ЕДИНОМ СТРОЮ (руск.)(недаступная спасылка). Белорусская военная газета «Во славу Родины!» (12 жніўня 2014). Архівавана з першакрыніцы 15 кастрычніка 2017.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.