51-я артылерыйская брыгада | |
---|---|
![]() | |
Гады існавання | з 1942 г. |
Краіна |
![]() |
Падпарадкаванне | Генеральны штаб Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь |
Тып | баявая вайсковая часць |
Дыслакацыя | штаб — Асіповічы |
Знакі адрознення |
![]() ![]() ![]() |
Камандзіры | |
Дзеючы камандзір | палкоўнік Андрэй Жыдовіч |
51-я гвардзейская Аршанская Чырванасцяжнай ордэна Аляксандра Неўскага артылеры́йская брыга́да — падраздзяленне ўзброеных сіл Беларусі. Месца дыслакацыі штаба — Асіповічы.
Гісторыя
Вайсковая часць 12147 была сфарміравана 7 жніўня 1942 года, калі па загаду Народнага камісара абароны СССР у Каломне быў сфарміраваны 83 артылерыйскі полк.
10 жніўня 1943 года за адвагу, стойкасць і мужнасць, праяўленыя пры ўзяцці г. Вязьмы, палку было прысвоена найменне «гвардзейскага». 6 ліпеня 1944 года за авалоданне горадам і буйным чыгуначным вузлом Орша загадам Вярхоўнага Галоўнакамандуючага палку прысвоена найменне «Аршанскі», а 25 ліпеня Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР за ўзорнае выкананне заданняў камандавання пры ўзяцці горада і крэпасці Гродна полк быў узнагароджаны ордэнам Аляксандра Неўскага. Неўзабаве, 12 жніўня, за гераізм і мужнасць, праяўленыя пры фарсіраванні ракі Нёман і утрыманні плацдарма, полк быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.
Пасля на базе 83-га палка сфармавалі 121-ю гвардзейскую артбрыгаду, якую пазней перафарміравалі ў 51-ю гвардзейскую артдывізію.
1 жніўня 1996 года дывізія была перафарміравана ў 51-ю гвардзейскую цэнтральную групу артылерыі ўзмацнення, 31 мая 2004 года — у 51-ю гвардзейскую змешаную артылерыйскую групу. 30 кастрычніка 2014 года часць стала 51-й гвардзейскай артбрыгадай.
Спасылкі
- Георгий Потапов. 75 лет доблести и славы (руск.)(недаступная спасылка). Белорусская военная газета «Во славу Родины!» (15 жніўня 2017). Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2017.
- Мария Талейко. 51 гвардейская артиллерийская бригада в Осиповичах. Без четверти век (руск.)(недаступная спасылка). Асiповiцкi Край (9 жніўня 2017). Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2017.