50-я цырымонія «Грэмі» |
---|
50-я цырымонія «Грэмі» адбылася ў Лос-Анджэлесе 10 лютага 2008 года і з’яўлялася юбілейнай. Намінанты былі абвешчаныя 6 снежня 2007 года.
Гісторыя
Да 50-годдзя музычнай узнагароды «Грэмі» амерыканская Акадэмія гуказапісу выдала некалькі складанак трэкаў выканаўцаў, якія былі ўладальнікамі прэміі ў папярэднія гады. Акадэмія выпусціла дыскі сумесна з кампаніяй «Shout! Factory», якая спецыялізуецца на выданні архіўных запісаў. Першыя два дыскі, «Сучасны R&B» і «Сучасны поп», з’явіліся ў продажы 27 лістапада 2007 года. Яшчэ пяць складанак, прысвечаных кантры, рок- і поп-музыцы, былі выдадзеныя 8 студзеня 2008 года. 30 лістапада ў эфір канала CBS выйшаў дзвюхгадзінны дакументальны фільм, які распавядае пра прэмію «Грэмі».[1]
Зноскі
- ↑ "Да 50-годдзя прэміі «Грэмі» з'явяцца складанкі яе пераможцаў". Еўрапейскае радыё для Беларусі. 2007-11-12. Праверана 2021-11-28.
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.