50-я змяшаная авіябаза
Нарукаўны знак 50-й ЗАБ
Гады існавання з 2010
Краіна  Беларусь
Падпарадкаванне Генеральны штаб Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
Уваходзіць у Заходняе аператыўнае камандаванне
Тып авіяцыйная база
Дыслакацыя Мачулішчы
Знакі адрознення Ордэн Чырвонай Зоркі

50-я о́рдэна Чырво́най Зо́ркі змешаная авіяцы́йная ба́за — злучэнне ваенна паветраных сіл Рэспублікі Беларусь. Месца дыслакацыі — Мачулішчы.

Гісторыя

У 1980 годзе ў Чырчыке быў сфарміраваны 50-ы асобны змешаны авіяцыйны полк. Полк удзельнічаў у ваенных дзеяннях у Афганістане. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 3 сакавіка 1983 года 50-й азап за паспяховае выкананне заданняў па аказанню інтэрнацыянальнай дапамогі Дэмакратычнай Рэспубліцы Афганістан і высокія паказчыкі ў баявой і палітычнай падрыхтоўцы быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

У Афганістане лётчыкамі палка было здзейснена 120 944 баявых вылетаў, у ходзе якіх знішчана каля тры з паловай тысячы душманаў, 298 апорных пунктаў, 236 лагераў мяцежнікаў і крэпасцяў, 160 агнявых кропак, 104 пазіцыі ДШК, 75 складоў са зброяй і боепрыпасамі, перавезена 90 тысяч тон грузаў, каля 700 тысяч чалавек.

Баявымі ордэнамі і медалямі ўзнагароджаны 4 133 ваеннаслужачых. Высокага звання Героя Савецкага Саюза ўдастоіліся шэсць ваеннаслужачых.

У лютым 1989 года 50-ы авіяполк у поўным складзе быў выведзены з тэрыторыі Афганістана, а ўжо ў мае на аэрадроме Ліпкі (Мінскі гарнізон) ён прыступіў да выканання задач баявой падрыхтоўкі ў мірных умовах.

У адпаведнасці з планам рэфармавання ВПС Рэспублікі Беларусь у маі 1994 года ўпраўленне, дзве авіяцыйныя эскадрыллі (на Ан-12, Ту-134, Іл-22, Ан-24, Ан-26) і ТЭЧ 50-га змешанага авіяцыйнага палка былі перебазаванымі на аэрадром Мачулішчы. З ліпеня там пачалі перафарміраванне палка ў 50-ю авіяцыйную базу.

Авіябаза 26 сакавіка 1996 года была перайменавана ў 50-ю транспартную авіяцыйную базу, а затым у 50-ю змешаную авіяцыйную базу.

На ўзбраенні базы знаходзяцца Іл-76МД, Ан-26, Мі-8, Мі-24.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.