5-я брыгада | |
---|---|
Гады існавання | 1981—1986/з 2006 |
Краіна | Зімбабвэ |
Уваходзіць у | Сілы абароны Зімбабвэ |
Тып | пяхотная брыгада |
Функцыя | барацьба з узброенымі паўстаннямі |
Колькасць | 3500 вайскоўцаў |
Мянушка | Гукурахундзі |
Удзел у |
Грамадзянская вайна ў Мазамбіку, Аперацыя «Гукурахундзі», Грамадзянская вайна ў Лівіі (2011) |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | палкоўнік Перэнчэ Сіры |
5-я брыгада (англ.: 5th Brigade) — элітнае падраздзяленне арміі Зімбабвэ. Створана ў 1981 годзе з трох былых батальёнаў Афрыканскай нацыянальна-вызваленчай арміі Зімбабвэ[1].
Брыгада ўдзельнічала ў грамадзянскай вайне ў Мазамбіку[2], а таксама ў скандальнай антыпратэстнай аперацыі, вядомай як Гукурахундзі, якая была накіравана супраць былых партызан Народна-рэвалюцыйнай арміі Зімбабвэ (ZIPRA) і іх прыхільнікаў, што былі незадаволеныя прэзідэнцтвам Роберта Мугабэ[3].
Гісторыя
Падраздзяленне створана ў 1981 годзе. Першым камандуючым пятай брыгады быў палкоўнік Перэнчэ Сіры. У падраздзяленні былі ўласныя кодэксы, уніформа і абсталяванне, якія адрозніваліся ад астатніх воінскіх фарміраванняў зімбабвійскай арміі. Яе галоўнай адметнай прыкметай з’яўляліся чырвоныя берэты, хоць часам байцы 5-й брыгады дзейнічалі ў грамадзянскім адзенні.
На першым этапе існавання, брыгада знаходзілася ў Гверу.
З 1982 года, падчас грамадзянскай вайны ў Мазамбіку, падраздзяленне змагалася на баку ўрада ФРЭЛІМА.
У студзені 1983 года для падаўлення бунту 5-я брыгада зімбабвійскай арміі накіравалася ў Паўночны Матабелелэнд. Пратэст быў жорстка падаўлены. Паводле афіцыйных звестак, загінула 429 чалавек, праваабаронцы сцвярджаюць, што колькасць загінулых магла дасягаць 20 тысяч[4].
У 1988 годзе брыгада расфармавана, але ў 2006 было прынята рашэнне аб аднаўленні падраздзялення[5].
1 сакавіка 2011 года, на фоне канфлікту ў Лівіі, выданне «Камсамольская праўда» паведаміла, што ў Трыпалі прыбыла група вайскоўцаў і наймітаў з Зімбабвэ, у тым ліку элітнае падраздзяленне 5-я брыгада. У артыкуле гаварылася аб некалькіх сотнях зімбабвійцаў[6].
Ваенная тэхніка
Брыгада мае ў распараджэнні танкі Т-54 і Т-55, а таксама бронетранспарцёры БРДМ-2 і БТР-152[1].
Навучанне і падрыхтоўка кадраў
У кастрычніку 1980 года прэзідэнт Роберт Мугабэ падпісаў пагадненне з паўночнакарэйскім лідарам Кім Ір Сенам, згодна з якім КНДР абавязалася правесці навучанне для асабістага складу 5-й брыгады. Для выкананне дадзенага пагаднення ў жніўні 1981-га 106 паўночнакарэйскіх ваенных саветнікаў прыбылі ў Зімбабвэ. Праграма навучанне байцоў пятай брыгады доўжылася да верасня 1982 года[2][1].
Зноскі
- 1 2 3 Zimbabwe, a Country Study / Nelson, Harold D.. — Second. — Washington, D.C.: Department of the Army, American University, 1983. — P. 263—272. — (Area Handbook Series).
- 1 2 Bermudez, Joseph. North Korean Special Forces (англ.). — Philadelphia: United States Naval Institute, 1998. — P. 144. — ISBN 978-1557500663.
- ↑ Dzinesa, Gwinyayi. Disarmament, Demobilization and Reintegration in Southern Africa: Swords into Ploughshares? (англ.). — Basingstoke: Palgrave-Macmillan, 2017. — P. 45—48. — ISBN 978-3319605487.
- ↑ Зимбабве, его армия и его президент" — Вадим Трещев, 27 ноября 2017, Военное обозрение
- ↑ http://www.zimbabwedefence.com/News_51_Gets_Comm.html Архівавана 8 красавіка 2008., accessed March 2009
- ↑ Захар Радов В Ливии на стороне правительства воюет немало зимбабвийцев Архівавана 30 мая 2019.//Комсомольская правда,01.03.2011