← жнівень → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | |||
5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | |
2024 |
4 жніўня — дзвесце шаснаццаты (дзвесце семнаццаты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 1060: Пачатак кіравання французскага караля Філіпа I.
- 1392: Адбылося падпiсанне Востраўскага пагаднення паміж Ягайлам і Вітаўтам, паводле якога Вітаўту перадавалася ўлада ў Вялікім Княстве Літоўскім.
- 1579: Пачалася аблога Полацка войскамі Рэчы Паспалітай на чале з Стэфанам Баторыям (сконч. 30.8.1579 капітуляцыяй маскоўскага гарнізона).
- 1648: Казакі на чале з Максімам Крываносам узялі замак Бар у ходзе антыфеадальнай вайны ў Рэчы Паспалітай (1648—1652).
- 1789: Устаноўчы сход Францыі паклаў канец феадальнаму ладу, адмяніўшы прывілеі двух кіруючых саслоўяў, духавенства і дваранства. Гл.далей Ноч 4 жніўня 1789 года.
- 1912: Здзейснены першы пасажырскі авіяпералёт цераз праліў Ла-Манш.
- 1924: Усталяваны дыпламатычныя адносіны паміж Мексікай і СССР.
- 1924: Здзейснены ўзброены напад савецкіх дыверсантаў на Стоўбцы.
- 1984: Афрыканская краіна Верхняя Вольта змяніла назву на Буркіна-Фасо.
- 2020: Выбухі ў порце Бейрута прывялі да шматлікіх ахвяр.
Нарадзіліся
- 1521: Урбан VII, Папа Рымскі (пам. 27.9.1590)
- 1792: Персі Біш Шэлі, англійскі паэт
- 1853: Джон Генры Твахтман, амерыканскі мастак
- 1859: Кнут Гамсун, нарвежскі пісьменнік (пам. 19.2.1952)
- 1899: Альфрэд Леніца, польскі мастак
- 1901: Луі Армстранг, амерыканскі музыкант (пам. 1971)
- 1904: Вітольд Гамбровіч, польскі пісьменнік
- 1909: Франка Джэнтыліні, італьянскі мастак
- 1912: Рауль Валенберг, шведскі дыпламат, намаганнямі якога былі выратаваныя тысячы яўрэяў з акупаванага нацыстамі Будапешта (пам. 1947?)
- 1917: Янка Брыль, беларускі пісьменнік (пам. 25.7.2006)
- 1947: Мікалай Селяшчук, беларускі мастак
- 1948: Джорджыа Парызі, італьянскі фізік-тэарэтык
- 1950: Аляксандр Сямешка, беларускі дыпламат
- 1961: Барак Абама, 44-ы Прэзідэнт ЗША
- 1962: Яхім Топал, чэшскі паэт, празаік, журналіст і музыкант
- 1968: Вольга Нойвірт, аўстрыйскі кампазітар
- 1983: Грэта Гервіг, амерыканская актрыса і сцэнарыст
- 1997: Бенцэ Халас, венгерскі лёгкаатлет
Памерлі
- 1060: Генрых I, кароль Францыі
- 1875: Ганс Хрысціян Андэрсан, дацкі пісьменнік (нар. 2.4.1805)
- 1900: Джэйкаб Долсан Кокс, амерыканскі дзяржаўны дзеяч
- 1900: Ісак Левітан, рускі мастак (нар. 20.8.1860)
- 1941: Міхай Бабіч, венгерскі паэт
- 1944: Кшыштаф Каміль Бачыньскі, польскі паэт (нар. 22.1.1921)
- 1977: Эдгар Дуглас Эдрыян, брытанскі электрафізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1932)
Святкуюць
- Астравы Кука, Новая Зеландыя: Дзень Канстытуцыі
- Буркіна-Фасо: Дзень рэвалюцыі
- ЗША: Дзень берагавой аховы
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.