43-і вузел сувязі ВМФ Расіі «Вілейка» (радыёстанцыя «Антэй») — вузел сувязі, які забяспечвае сувязь на звышдоўгіх хвалях Галоўнага штаба ВМФ Расіі з атамнымі падводнымі лодкамі, што вядуць баявое дзяжурства ў раёнах Атлантычнага, Індыйскага і часткова Ціхага акіянаў. Таксама праводзіць радыётэхнічную разведку і радыёэлектронную барацьбу. Размешчаны ў Беларусі, у 10 км ад горада Вілейка ў Мінскай вобласці. Аснашчаная перадатчыкам магутнасцю 1000 кВт.
Уведзеная ў эксплуатацыю 22 студзеня 1964 года. Плошча 650 га. На аб’екце служаць 350 афіцэраў і мічманаў ВМФ Расіі, а таксама вольнанаёмныя грамадзяне Беларусі, якія ажыццяўляюць ваенізаваную ахову.
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.