38-я Брэсцкая асобная гвардзейская Венская Чырванасцяжная дэсантна-штурмавая брыгада
Нарукаўны знак 38-й асобнай брыгады
Гады існавання з 10 лістапада 1979 г.
Краіна  СССР
 Беларусь
Уваходзіць у Cілы спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
Тып брыгада
Дыслакацыя Брэст
Удзел у Афганская вайна (1979—1989)
Пратэсты ў Беларусі (2020—2021)[1][2]
Знакі адрознення Савецкая гвардыяОрдэн Чырвонага Сцяга
Камандзіры
Дзеючы камандзір гвардыі палкоўнік Дзмітрый Каршуноў[3]

38-я Брэсцкая асо́бная гвардзе́йская Венская Чырванасцяжная дэсантна-штурмавая брыгада — адно з падраздзяленняў Сілаў спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Умоўная назва — Вайсковая часць 92616.

Гісторыя

Дырэктыва аб стварэнні 38-й гв. АДШБр выйшла 10 лістапада 1979 года[4].

Брыгада ўдзельнічала ў ваенных дзеяннях у Афганістане з 1987 года.

1 чэрвеня 1990 года яна была перададзена ў склад Паветрана-дэсантных войскаў і перафарміравана ў 38-ю асобную гвардзейскую Венскую Чырванасцяжную паветрана-дэсантную брыгаду.

1 верасня 1995 38-ю брыгаду перадалі ў склад мабільных сіл Рэспублікі Беларусь.

З 2002 года па 31 студзеня 2003 года брыгада знаходзілася ў складзе Сухапутных войскаў.

З 1 лютага 2003 года 38-я брыгада перайшла да частак цэнтральнага падпарадкавання Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і адносіцца да сіл спецыяльных аперацый.

З 2 жніўня 2016 года брыгада была перайменавана ў 38-ю асобную гвардзейскую Венскую Чырванасцяжную дэсантна-штурмавую брыгаду[5].

У жніўні 2020 года брыгада прыцягвалася для стрымлівання пратэстаў у Беларусі[6][7].

14 студзеня 2020 года міністрам абароны Рэспублікі Беларусь прынята рашэнне аб прысваенні брыгадзе наймення па пункце дыслакацыі: 38-я Брэсцкая асобная гвардзейская Венская Чырванасцяжная дэсантна-штурмавая брыгада[8].

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.