361-я ордэна Чырвонай Зоркі база аховы і абслугоўвання (цэнтральных органаў ваеннага кіравання) | |
---|---|
Гады існавання | з 1942 г. |
Краіна | Беларусь |
Падпарадкаванне | Генеральны штаб Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь |
Тып | воінская часць |
Дыслакацыя | Мінск, вул. Куляшова, 1а |
Знакі адрознення | |
Камандзіры | |
Дзеючы камандзір | Аляксандр Эдуардавіч Агейчык |
361-я о́рдэна Чырво́най Зо́ркі ба́за ахо́вы і абслуго́ўвання (цэнтра́льных о́рганаў вае́ннага кірава́ння) — падраздзяленне ўзброеных сіл Беларусі. Месца дыслакацыі — Мінск.
Гісторыя
У красавіку 1944 года на падставе дырэктывы штаба 3-га Беларускага фронту быў сфармаваны 6-ы асобны батальён аховы. Фарміраванне гэтай воінскай часці ажыццяўлялася ў раёне вёскі Малая Добрая Краснінскага раёна Смаленскай вобласці.
За ўзорнае выкананне заданняў камандавання па забеспячэнню бесперабойнай работы палявога ўпраўлення 3-га Беларускага фронту Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 красавіка 1945 года батальён быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і стаў называцца 6-м ордэна Чырвонай Зоркі асобным батальёнам аховы палявога ўпраўлення 3-га Беларускага фронту.
У жніўні 1945 года ў сувязі са сканчэннем вайны воінская часць была расфарміравана, але ужо 1 кастрычніка 1945 года дырэктывай штаба Баранавіцкай ваеннай акругі з асабовага складу батальёна была ўкамплектавана 316-я асобная ордэна Чырвонай Зоркі стралковая рота аховы штаба Баранавіцкай ваеннай акругі.
У 2003 годзе часць была пераўтворана ў 361-ю ордэна Чырвонай Зоркі базу аховы і абслугоўвання (цэнтральных органаў ваеннага кіравання).
Падраздзяленні 361-й баа (ЦОВК) выконваюць цэлы шэраг адказных задач па арганізацыі прапускнога рэжыму і ахове адміністрацыйных будынкаў Міністэрства абароны, забяспечваюць службовым аўтатранспартам кіраўнікоў ваеннага ведамства, замежныя ваенныя дэлегацыі, а таксама дзейнасць камандавання Узброеных Сіл і Генеральнага штаба ў палявых умовах.
Спасылкі
- Евгеній Довгаль. НА СЛУЖБЕ РОДИНЕ — СЕМЬ ДЕСЯТКОВ ЛЕТ! (руск.)(недаступная спасылка). Белорусская военная газета «Во славу Родины!» (1 кастрычніка 2014). Архівавана з першакрыніцы 16 студзеня 2018.