36-ы паліцыйны стралецкі полк | |
---|---|
Polizei Schutzen Regiment 36 | |
Гады існавання | 1943—1944 |
Краіна |
![]() |
Падпарадкаванне | Рэйхскамісарыят Остланд |
Уваходзіць у | беларуская дапаможная паліцыя |
Тып | полк |
Удзел у | Другая сусветная вайна |
36-ы паліцыйны стралецкі полк (ням.: Polizei Schutzen Regiment 36) — беларускае калабарацыйнае падраздзяленне мясцовай паліцыі.
Шлях батальёна
Першапачаткова полк кватараваў ва Урэччы (каля Слуцка). Пазней 36-ы полк быў пераведзены ў Валожын Вілейскай акругі. Валожын знаходзіўся побач з Налібоцкай пушчай, таму полк бесперапынку вёў змаганне з партызанамі. Капітан Барашкевіч праводзіў таксама набор для папаўнення палка i быў ягоным маральным правадыром. Паводле непацверджаных даных, полк у гэты час налічваў каля 1100 чалавек.
З разведзводкі Баранавіцкага партызанскага злучэння за перыяд ад 20 да 30 лістапада 1943 года:[1]
Места Валожын — батальён 36-га паліцэйскага палка: 550 чалавек, з іх 130 паліцэйскіх, 60 — лясная ахова, 300 чалавек — войскі СС. Мястэчка Вішнева — 2-гі батальён 36-га паліцэйскага палка, вёска Шапавалы, Камарова, Дайноўка — 3-ці батальён 36-га паліцэйскага палка.
Эвакуацыя
Падчас эвакуацыі з Беларусі полк браў удзел у баях з бальшавікамі, пры гэтым загінуў сам капітан Барашкевіч. У час адступлення назіраліся вельмі частыя выпадкі дэзертырства, падчас якіх былі забітыя некаторыя камандоўцы. Недабіткі палка былі ўжо на тэрыторыі Германіі ўключаныя ў склад брыгады Зіглінга.
У складзе брыгады Зіглінга
36-ы стралецкі паліцыйны полк увайшоў у склад 3-га палка брыгады разам з іншымі былымі беларускімі фармаваннямі.
Зноскі
- ↑ Пра гарнізон Валожына Архівавана 23 кастрычніка 2020.
Літаратура
Спасылкі
- Артыкул
- Пра гарнізон Валожына Архівавана 23 кастрычніка 2020.