336-я рэактыўная артылерыйская брыгада | |
---|---|
Гады існавання | з 1972 г. |
Краіна | Беларусь |
Падпарадкаванне | Генеральны штаб Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь |
Тып | баявая вайсковая часць |
Дыслакацыя | штаб — Асіповічы |
Камандзіры | |
Дзеючы камандзір | палкоўнік Аляксандр Цішкевіч |
336-я рэакты́ўная артылеры́йская брыга́да — падраздзяленне ўзброеных сіл Беларусі. Месца дыслакацыі штаба — Асіповічы.
Гісторыя
Вайсковая часць 12180 была сфарміравана ў 1972 годзе, калі ў адпаведнасці з Дырэктывай Камандуючага войскамі Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі і загадам камандзіра 51-й гвардзейскай артылерыйскай Аршанскай Чырванасцяжнай, ордэна Аляксандра Неўскага дывізіі быў утвораны 1360-ты рэактыўны артылерыйскі полк, узброены РСЗА «Град».
У 1983 годзе на базе 1360 рэап была сфарміравана 336-я рэактыўная артылерыйская брыгада 51-й гвардзейскай артылерыйскай дывізіі. На ўзбраенне рэабр атрымала РСЗА «Ураган».
У 1989 годзе брыгада атрымала на ўзбраенне РСЗА «Смерч» і прыняла ўдзел у у вопытна-даследчых тактычных вучэннях з баявой стральбой на палігоне Капусцін Яр.
У 2016 годзе на ўзбраенне брыгады пачалі паступаць РСЗА «Паланэз».
Спасылкі
- Евгений Довгаль. «СЛУЖИТЬ БУДУ ВМЕСТЕ С БРАТОМ…» (руск.)(недаступная спасылка). Белорусская военная газета «Во славу Родины!» (16 снежня 2014). Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2017.
- Дмитрий Саврицкий. Самое мощное оружие в самых надежных руках (руск.)(недаступная спасылка). Асiповiцкi Край (7 верасня 2017). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2017.