← ліпень → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | 31 | ||||
2024 |
30 ліпеня — дзвесце адзінаццаты (дзвесце дванаццаты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 101 да н.э.: Кімбры разгромлены рымскай арміяй пад камандаваннем Т. Марыя каля Верцэлаў (цяпер Верчэлі, Італія).
- 762: Заснавана новая сталіца Арабскага халіфата — Багдад.
- 1502: Хрыстафор Калумб адкрыў узбярэжжа сучаснага Гандураса.
- 1840: Мікалай I забараніў выкарыстанне тэрміна «Беларусь», замяніўшы яго на «губерні Паўночна-Заходняга края».
- 1930: Ва Уругваі скончыўся І чэмпіянат свету па футболу.
- 1941: Польскі эмігранцкі ўрад аднавіў дыпламатычныя адносіны з СССР.
- 1980: Іерусалім абвешчаны «вечнай і непадзельнай» сталіцай Ізраіля.
- 1981: Адбыўся масавы марш пратэсту ў Лодзі падчас грамадзянскіх хваляванняў у ПНР.
- 2006: Кампанія «Microsoft Windows» афіцыйна спыніла падтрымку «Windows 98».
Нарадзіліся

Ліза Кудроў
- 1511: Джорджа Вазары, італьянскі мастак і ахітэктар (пам. 1574)
- 1871: Віктар Чавусаў, беларускі грамадскі дзеяч, журналіст (пам. 1920)
- 1889: Франс Мазерэль, бельгійскі мастак
- 1898: Генры Спенсер Мур, брытанскі скульптар (пам. 31.8.1986)
- 1911: Чэслаў Мілаш, польскі паэт, пісьменнік, эсэіст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (пам. 14.8.2004)
- 1947: Арнольд Шварцэнэгер, амерыканскі культурыст, акцёр, палітык
- 1948: Захар Шыбека, беларускі гісторык, прафесар
- 1954: Іван Паўлоўскі, беларускі вучоны ў галіне педагогікі
- 1958: Сяргей Рассадзін, беларускі гісторык
- 1958: Кейт Буш, англійская спявачка
- 1963: Ліза Кудроў, амерыканская актрыса
- 1971: Том Грын, канадскі акцёр
Памерлі

Інгмар Бергман
- 579: Бенедыкт I, Папа Рымскі
- 1683: Марыя Тэрэзія Аўстрыйская, інфанта Іспаніі, жонка караля Францыі Людовіка XIV (нар. 10.9.1638)
- 1898: Ота фон Бісмарк, германскі палітык, дзяржаўны дзеяч (нар. 1.4.1815)
- 1916: Альберт Нейсер, нямецкі ўрач (нар. 22.1.1855)
- 1978: Умберта Нобіле, італьянскі даследчык Арктыкі
- 2003: Эва Кшыжэўская, польская актрыса
- 2007: Мікеланджэла Антаніоні, італьянскі кінарэжысёр (нар. 29.9.1912)
- 2007: Інгмар Бергман, шведскі кінарэжысёр, сцэнарыст, пісьменнік (нар. 14.7.1918)
- 2009: Юрый Курненін, беларускі футбаліст і трэнер (нар. 14.6.1954)
Святкуюць
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.