← студзень → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | 31 | ||||
2024 |
2 студзеня — другі дзень года па Грыгарыянскім календары
Падзеі
- 533: пачатак пантыфіката Яна ІІ.
- 1492: Падзенне Гранады, спыніў існаванне Гранадскі эмірат, што азначала канец Рэканкісты.
- 1611: Пачаўся суд над падручнымі венгерскай графіні Эржэбет Батары, абвінавачанымі ў шматлікіх забойствах.
- 1781: Паўстанцы на чале з Тупакам Амару II аблажылі Куска.
- 1901: Зігмунд Фрэйд апублікаваў кнігу «Псіхапаталогія паўсядзённага жыцця».
- 1925: Утворана Горна-Бадахшанская аўтаномная вобласць.
- 1981: У Мінску заснаванае выдавецтва «Юнацтва».
Нарадзіліся
- 1783: Крыстафер Вільгельм Экерсберг, дацкі мастак
- 1795: Хендрык ван дэ Сандэ Бакхёйзен, нідэрландскі мастак
- 1822: Рудольф Юліус Эмануэль Клаўзіус, нямецкі фізік і матэматык (пам. 24.8.1888)
- 1870: Эрнст Барлах, нямецкі скульптар, мастак і пісьменнік (пам. 24.10.1938)
- 1904: Вальтэр Гейтлер, нямецкі фізік (пам. 15.11.1981)
- 1920: Айзэк Азімаў, амерыканскі пісьменнік-фантаст (пам. 6.4.1992)
- 1925: Яўген Дзямідчык, беларускі вучоны ў галіне анкалогіі і хірургіі
- 1928: Уладзімір Цвірка, дзеяч беларускай эміграцыі (пам. 15.3.1992)
- 1929: Антон Лемдэн, аўстрыйскі мастак
- 1937: Генадзь Марцуль, беларускі гісторык
- 1940: Сатхамангалам Раві Срыніваса Варадхан, амерыканскі матэматык індыйскага паходжання
- 1943: Пётр Нікіценка, беларускі эканаміст
- 1950: Сямён Домаш, беларускі палітык (памёр 9 лютага 2019 года)
- 1959: Пятро Жаўняровіч, беларускі філолаг
- 1971: Тэй Дыгз, амерыканскі акцёр і спявак
- 1997: Аршад Надзім, пакістанскі лёгкаатлет
Памерлі
- 951: Лю Чэн’ю, апошні імператар Позняя Хань
- 1831: Бартальд Георг Нібур, нямецкі гісторык антычнасці
- 1864: Ігнат Здановіч, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 ў Беларусі і Літве
- 1909: Іаан Кранштадскі, рускі праваслаўны святы
- 1921: Франц фон Дэфрэгер, аўстрыйскі мастак
- 1932: Эма Чэдвік, шведская мастачка
- 1946: Фабіян Абрантовіч, беларускі рэлігійны і грамадскі дзеяч
- 1950: Юзаф Ядкоўскі, краязнавец, у 1922 заснаваў у Гродна гісторыка-археалагічны музей (нар. 20.12.1890)
- 1952: Луі Вальта, французскі мастак
- 1962: Курт Зелігман, швейцарска-амерыканскі мастак
- 1986: Уладзімір Тарасевіч, каталіцкі святар, беларускі царкоўны дзеяч (нар. 27.11.1921)
- 2019: Юры Туронак, беларускі дзеяч і гісторык (нар. 26.4.1929)
- 2024: Цві Замір, ізраільскі ваенны дзеяч
Святкуюць
- Бутан: Дзень зімовага сонцастаяння
- Гаіці: Дзень продкаў
- Ніуэ: Свята Такаі
- Сент-Кітс і Невіс: Карнавальны дзень
- Швейцарыя: Дзень святога Бертольда
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.