28 ПанфілаўцаўM:
Постар фільма
Жанр ваенны фільм[d] і драматычны фільм
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Кампазітар
Кінакампанія Gaijin Entertainment[d]
Працягласць 105 хв.
Бюджэт 150 000 000 ₽
Зборы 385 000 000 ₽
Краіна
Мова руская
Год 24 лістапада 2016
IMDb ID 5207204
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«28 Панфілаўцаў» (руск.: 28 Панфиловцев) — мастацкі фільм Андрэя Шальёпы і Кіма Дружыніна аб подзвігу савецкіх байцоў пры абароне Масквы ў 1941 годзе. Прэм’ера фільма адбылася 24 лістапада 2016 года. 

У фільме прадстаўлены дзеянні 316-й стралковай дывізіі, якая знаходзілася пад камандаваннем генерала І. В. Панфілава, якая трымала абарону каля раз’езда Дубасекава і 16 лістапада 1941 года адбівала атакі нямецкіх танкаў, якія прарываліся да Масквы.

Збор сродкаў на фільм ажыццяўляўся з дапамогай краўдфандзінга. Кампанія на Boomstarter завяршылася з сумай у 3 190 995 рублёў і стала самым паспяховым краўдфандзінгавым кінематаграфічным праектам дадзенай платформы. Сабраная ў выніку сума па сродкам краўдфандзінга склала 34 746 062 рублі. Акрамя таго, у снежні 2014 года праект выйграў грант ад Міністэрства культуры РФ у памеры 30 мільёнаў рублёў, а таксама атрымаў 10 мільёнаў рублёў ад Міністэрства культуры Казахстана. Фінансавую, арганізацыйную і тэхнічную падтрымку на розных этапах кінавытворчасці фільму аказала таксама кампанія Gaijin Entertainment, распрацоўшчыкі гістарычнай ваеннай анлайн-гульні War Thunder («Гром вайны»).

Сюжэт

Дзеянне фільма адбываецца 16 лістапада 1941 года і напярэдадні. 28 байцоў 316-й стралковай дывізіі, якая знаходзілася пад кіраваннем генерала Івана Васільевіча Панфілава, утрымлівалі абарону каля раз’езда Дубасекава і спынілі нямецкі танкавы батальён, які выйшаў на шлях да Масквы.

Стваральнікі карціны планавалі цалкам засяродзіць сюжэт на подзвігу савецкіх салдат без адцягвання на пабочныя сюжэтныя лініі і гісторыі аб каханні: «сапраўднае кіно пра сапраўдных герояў вялікай краіны».

Гісторыя стварэння

У 2009 годзе быў напісаны сценарый, пасля чаго пачаўся пошук сродкаў на стварэнне фільма. Адсутнасць спонсараў і дзяржаўнай падтрымкі вымусіла стваральнікаў да выкарыстання краўдфандынга — фільм сабраў на пляцоўцы Boomstarter 3 191 595 рублёў.

Здымачная група абмяркоўвала супольную працу над карцінай з унучкай генерала Івана Панфілава — Айгуль Байкадамавай. Яна мяркуе, што у працы над фільмам павінны прымаць удзел казахі, а таксама неабходна папрасіць прабачэння ў тых людзей, якія загінулі пад Дубасекава, таму што акрамя 28, якія трапілі ў спіс, загінулі і другія людзі.

Здымкі фільма пачаліся 4 кастрычніка 2013 года ў павільёнах на «Ленфільме». Асноўная частка здымак адбылася зімой 2014/15 года, зімовыя сцэны здымаліся пад Санкт-Пецярбургам і ў Іванава. Прэм’ера планавалася на восень 2015 года. У фільме прымалі ўдзел як прафесійныя акцёры, так і добраахвотнікі-аматары. Ваенны кансультант — кіраўнік ваенна-гістарычнага клуба «Ленінград-900» Арцём Кокін. Для здымак першых сцэн фільма дырэктар Ваеннага музея Карэльскага перашыйка Баір Ірынчэеў бязвыплатна перадаў рэквізіт і ўніформу байцоў РСЧА, таксама дапамогу з рэквізітам аказаў Ваенна-тэхнічны музей у Чарнагалоўцы.

25 лістапада 2013 года адбыўся прэс-паказ і апублікаваны пілотны эпізод з троххвіліннай размовай байцоў у зямлянцы, якая перадае атмасферу фільма. 9 мая 2014 года, напярэдадні Дня Перамогі, апублікаваны фрагмент фільма з боем 4-й роты, які быў адзняты ў сакавіку ў Ленінградскай вобласці пад пасёлкам Агалатава.

У траўні 2014 года да фінансавання карціны падключыліся распрацоўшчыкі ваеннай анлайн гульні War Thunder («Гром Вайны»), кампанія Gaijin Entertainment. У гульні з’явіўся спецыяльны набор тэхнікі для пакупкі, палова кошту якога пералічвалася ў фонд фільма. За кошт гэтага бюджэт кінастужкі папоўніўся яшчэ на 5 мільёнаў рублёў. З 29 красавіка 2015 года Gaijin Entertainment прымала ўдзел таксама ў тэхнічных і арганізацыйных пытаннях здымак. Пры іх падтрымцы быў падрыхтаваны і апублікаваны афіцыйны тызер фільма.

У снежні 2014 года праект выйграў грант ад Міністэрства культуры РФ у памеры 30 мільёнаў рублёў у рамках субсідзіравання з федэральнага бюджэту ў 2014 годзе вытворчасці гульнявых аўтарскіх і эксперыментальных фільмаў на тэму «Ваенная драма».

Зноскі

    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.