255-ы асобны радыётэхнічны полк спецыяльнага прызначэння | |
---|---|
Гады існавання | з 1961 г. |
Краіна | Беларусь |
Падпарадкаванне | ГРУ ГШ УС РБ |
Уваходзіць у | Спецыяльныя войскі |
Тып | воінскае фарміраванне |
Дыслакацыя | Навагрудак |
255-ы асо́бны радыётэхні́чны полк асаблі́вага прызначэ́ння (скар. 255-ы артп (АсПр)) — падраздзяленне ўзброеных сіл Беларусі. Месца дыслакацыі — Горад Навагрудак.
Гісторыя
1 снежня 1961 года ў горадзе Слуцку ў адпаведнасці з дырэктывай камандуючага войскамі Беларускай ваеннай акругі быў сфармаваны 34-ы асобны радыётэхнічны батальён «АсПр». 1 снежня 1971 года ён быў перададзены ў склад 28-й агульнавайсковай Чырванасцяжнай арміі БВА і перадыслацыравана ў горад Навагрудак. Пасля праведзеных у чарговы раз арганізацыйна-штатных мерапрыемстваў часць стала называцца 255-м асобным радыётэхнічным палком (асаблівага прызначэння).
Са студзеня 2008 года 255-ы артп (АсПр) цалкам перайшоў на камплектаванне ваеннаслужачымі, якія праходзяць службу па кантракце.
З 1 верасня 2014 года на падставе дырэктывы міністра абароны Рэспублікі Беларусь полк быў выключаны са складу Заходняга аператыўнага камандавання і ўключаны ў склад спецыяльных войскаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Спасылкі
- 255-Й ОТДЕЛЬНЫЙ РАДИОТЕХНИЧЕСКИЙ ПОЛК (руск.)(недаступная спасылка). Белорусская военная газета «Во славу Родины!» (6 снежня 2014). Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2017.
- 255-й отдельный радиотехнический полк отметил 55-ю годовщину Архівавана 5 студзеня 2022. // Гродзенская праўда, 11 декабря 2016