← чэрвень → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | |||||
3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 |
10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 |
17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 |
24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 |
2024 |
24 чэрвеня — сто семдзесят пяты (сто семдзесят шосты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 79: Ціт абвешчаны імператарам пасля смерці свайго бацькі Веспасіяна.
- 1404: Смаленск вярнуўся ў склад Вялікага Княства Літоўскага.
- 1497: Джон Кабат і яго каманда дасягнулі ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі, меркавана вострава Ньюфаўндленд.
- 1812: Армія Напалеона пераправілася цераз Нёман — мяжу Расіі, пачалася руска-французская вайна 1812 года.
- 1893: Пачатак экспедыцыі Фрыцьёфа Нансена да Паўночнага полюса.
- 1934: Сталіца Украіны перанесена з Харкава ў Кіеў.
- 1941: У СССР створаны знішчальныя батальёны для барацьбы з дэсантамі і дыверсіямі ў прыфронтавай паласе.
- 1941: Здзейснены налёты савецкай авіяцыі на фінскія аэрадромы і нафтаперагонны завод у Плаешці (Румынія).
- 1945: У Маскве на Краснай плошчы адбыўся парад Перамогі.
- 1948: СССР перакрыў дарогі з Берліна на захад і ўстанавіў блакаду Заходняга Берліна (працягвалася 324 дні).
- 1989: У Вільнюсе пачаўся I Устаноўчы з’езд Беларускага народнага фронту «Адраджэнне» (сконч. 25.6.1989).
- 2023: Скончыўся мяцеж ПВК «Вагнер» у Расіі.
Нарадзіліся
- 1616: Фердынанд Бол, нідэрландскі мастак
- 1777: Ян Ходзька, пісьменнік, публіцыст, грамадскі дзеяч (пам. 10.11.1831)
- 1796: Ян Чачот, беларускі паэт і фалькларыст (пам. 11(23).8.1847)
- 1838: Ян Матэйка, польскі мастак (пам. 1.11.1893)
- 1880: Іван Краскоўскі, дзеяч беларускага нацыянальнага руху (пам. 23.8.1955)
- 1883: Віктар Франц Гес, аўстра-амерыканскі фізік (пам. 17.12.1964)
- 1900: Кузьма Чорны, беларускі пісьменнік (пам. 22.11.1944)
- 1907: Язэп Зазека, беларускі пісьменнік, навуковец, педагог (пам. 27.8.1977)
- 1911: Хуан Мануэль Фанхіа, аргенцінскі аўтагоншчык
- 1915: Фрэд Хойл, англійскі астраном, папулярызатар навукі, пісьменнік (пам. 20.8.2001)
- 1930: Клод Шаброль, французскі кінарэжысёр (пам. 12.9.2010)
- 1939: ХА Шульт, нямецкі мастак-канцэптуаліст
- 1949: Уладзімір Тоўсцік, беларускі мастак
- 1987: Ліанель Месі, аргенцінскі футбаліст
Памерлі
- 1834: Людвік Тадэвуш Замбжыцкі, адзін з кіраўнікоў паўстання 1830—1831 (нар. 1803)
- 1894: Мары Франсуа Садзі Карно, французскі інжынер і палітык (нар. 11.8.1837)
- 1904: Рычард Ніл Фрыман, брытанскі архітэктар (нар. 1840)
- 1935: Карлас Гардэль, аргенцінскі спявак
- 1964: Сцюарт Дэйвіс, амерыканскі мастак
- 1977: Ліпа Юльевіч Кроль, беларускі тэатральны мастак
Святкуюць
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме 24 чэрвеня
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.