← студзень → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | 31 | ||||
2024 |
23 студзеня — дваццаць трэці дзень года па Грыгарыянскім календары
Падзеі
- 393: Апошні імператар адзінай Рымскай імперыі Феадосій I зрабіў свайго сына Ганорыя суправіцелем.
- 1556: Землятрус у Шэнсі (Кітай), загінула прыблізна 830 000 чалавек
- 1571: У Лондане адкрыта каралеўская біржа.
- 1579: Падпісана Утрэхцкая унія, пачатак стварэння Нідэрландскай рэспублікі
- 1631: Францыя і Швецыя падпісалі антынямецкую дамову
- 1793: У Санкт-Пецярбургу падпісана пагадненне паміж Расіяй і Прусіяй аб другім падзеле Рэчы Паспалітай
- 1950: Іерусалім абвешчаны сталіцай Ізраіля
- 1960: Батыскаф ВМФ ЗША «Трыест» апускаецца на рэкордную глыбіню 10911 м у Ціхім акіяне
- 1997: Утворана Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і зацверджана палажэнне аб ёй
- 2003: Прэм’ера спектакля «Дзіўная місіс Сэвідж» у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы
- 2005: Віктар Юшчанка прыняў прысягу Прэзідэнта Украіны
Нарадзіліся
- 1350: Вінцэнт Ферэр, дамініканскі манах, прапаведнік, каталіцкі святы (пам. 5.4.1419)
- 1783: Стэндаль, французскі пісьменнік (пам. 23.3.1842)
- 1813: Каміла Калет, нарвежская пісьменніца
- 1832: Эдуард Манэ, французскі мастак-імпрэсіяніст (пам. 30.4.1883)
- 1862: Давід Гільберт, нямецкі матэматык (пам. 14.2.1943)
- 1872: Поль Ланжэвен, французскі фізік
- 1907: Хідэкі Юкава, японскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі 1949 (пам. 8.9.1981)
- 1907: Эндрэ Даманаўскі, венгерскі мастак
- 1913: Жан-Мішэль Атлан, мастак
- 1929: Джон Чарлз Полані, навуковец, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1986
- 1933: Чыта Рывера, амерыканская актрыса
- 1938: Георг Базеліц, нямецкі жывапісец
- 1946: Барыс Беразоўскі, расійскі алігарх
- 1950: Максіміліян Хайдэр, аўстрыйскі фізік
- 1997: Гудаф Цэгай, эфіёпская лёгкаатлетка
Памерлі
- 1002: Атон III
- 1744: Джамбатыста Віка, італьянскі філосаф (нар. 23.6.1668)
- 1760: Джавані Антоніа Гвардзі, італьянскі мастак
- 1871: Фрыдрых Антон Вільгельм Мікель, нямецка-нідэрландскі батанік
- 1889: Ігнат Дамейка, беларускі навуковец-даследчык, геолаг
- 1933: Апалінарый Васняцоў, рускі мастак (нар. 25.7.1856)
- 1936: Эдмон Аман-Жан, французскі мастак
- 1938: Вацлаў Ластоўскі, беларускі пісьменнік, грамадскі і палітычны дзеяч, гісторык, філолаг, літаратуразнавец (нар. 27.10.1883)
- 1943: Францішак Янаўшак, чэшскі мастак-сюррэаліст
- 1944: Эдвард Мунк, нарвежскі мастак (нар. 12.12.1863)
- 1981: Вера Маслоўская, беларускі грамадска-палітычны і культурны дзеяч, паэтэса (нар. 24.3.1896)
- 1986: Іозеф Бойс, нямецкі мастак
- 1989: Сальвадор Далі, іспанскі мастак (нар. 11.5.1904)
- 2002: П'ер Бурдзьё, французскі сацыёлаг і філосаф
- 2007: Рышард Капусцінскі, польскі пісьменнік і журналіст
- 2022: Цьеры Мюглер, французскі мадэльер
- 2024: Фрэнк Фарыян, нямецкі спявак, кампазітар і прадзюсар, стваральнік гурта «Boney M.»
Святкуюць
- Кайманавы астравы: Дзень нацыянальных герояў
- Астравы Піткэрн: Дзень «Баўнці»
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.