2023 год уключае шэраг падзей, якія пакінуць след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
Падзеі
- 27 студзеня — 2 красавіка : рэтраспектыўная выстаўка «Валерый Шкаруба. In Memoriam», прысвечаная памяці і 65-годдзю з дня нараджэння мастака; НММ Рэспублікі Беларусь.
- 18 лютага — 21 мая : выставачны праект «Вобраз Радзімы ў творах беларускіх мастакоў XVIII–XXI стст.», НММ Рэспублікі Беларусь.
- 16 сакавіка — 4 чэрвеня : выставачны праект «Віталь Канстанцінавіч Цвірка. Да 110-годдзя з дня нараджэння», НММ Рэспублікі Беларусь.
- 13 чэрвеня : апошні дзень працы Уладзіміра Пракапцова на пасадзе генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. Новым кіраўніком музея прызначана Ганна Конанава.
- 9 верасня — 11 снежня : у НММ Рэспублікі Беларусь выстаўка «Анталогія прыгажосці. Традыцыйны беларускі касцюм». Прадстаўлены касцюмы шасці этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі (Заходняе Палессе, Усходняе Палессе, Падзвінне, Падняпроўе, Панямонне, Цэнтральная Беларусь), творы традыцыйнага дэкаратыўна–прыкладнога народнага мастацтва са збораў музеяў Беларусі, раённых цэнтраў рамёстваў, экспедыцыйныя фатаграфіі Міхася Раманюка.
- 5 кастрычніка — 16 кастрычніка : у НММ Рэспублікі Беларусь выстаўка «Космас Язэпа Драздовіча», прымеркаваная да 135-годдзя з дня нараджэння мастака; у экспазіцыі восем жывапісных твораў і два барэльефы з калекцыі аддзела старажытнабеларускай культуры ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры» НАН Беларусі.
З’явіліся
- 18 мая — адкрыты Музей беларускай маляванкі (г. Заслаўе, вул. Дачная, д. 13); у экспазіцыі працы Язэпа Драздовіча і Алены Кіш. Уваходзіць у склад гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе»[1].
Узнагароды
- 27 чэрвеня — скульптар Валянцін Занковіч і мастак Уладзімір Масленікаў атрымалі ганаровае званне заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі.
- 22 лістапада — вызначаны і ўзнагароджаны пераможцы рэспубліканскага конкурсу «Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва ў 2023 годзе»[2].
Памерлі
- 6 сакавіка — Леанід Дударэнка (нар. 25.10.1930), беларускі мастак — жывапісец, сябра Беларускага саюза мастакоў з 1965.
- 24 чэрвеня – Аляксандр Асядоўскі (нар. 15.12.1971), беларускі мастак, жывапісец – станкавіст, сябра Беларускага саюза мастакоў з 2016. Сын мастака Леаніда Асядоўскага.
- 11 ліпеня – Алесь Пушкін (нар. 6.8.1965), беларускі мастак, сябра Беларускага саюза мастакоў з 1991.
- 25 кастрычніка — Уладзімір Лукашык (нар. 17.3.1953), беларускі мастак — графік, сябра Беларускага саюза мастакоў з 1988.
- 28 кастрычніка — Сяргей Лагуновіч–Чарэпка (нар. 27.12.1952), беларускі мастак — жывапісец, сябра Беларускага саюза мастакоў з 1994.
- 11 лістапада — Таіса Агафоненка (нар. 29.03.1927), беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (саломапляценне), сябра Беларускага саюза мастакоў з 1986.
- 23 лістапада — Ларыса Фінкельштэйн (нар. 13.08.1950), беларускі мастацтвазнаўца, арт-крытык, галерыст, куратар выставак сучаснага мастацтва, экспадызайнер, сябра Беларускага саюза мастакоў[3].
- 18 снежня — Уладзімір Вольнаў (нар. 29.08.1939), беларускі мастак — графік і жывапісец; сябра Беларускага саюза мастакоў з 1979.
Зноскі
- ↑ У Заслаўі адбудзецца адкрыццё Музея беларускай маляванкі
- ↑ Уручана Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва // Звязда 2023, 23 лістапада.
- ↑ Памерла вядомая мастацтвазнаўца Ларыса Фінкельштэйн . Будзьма беларусамі! (21 лістапада 2023). Праверана 21 лістапада 2023.
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.