2022 год у гісторыі літаратуры | ||
2018 · 2019 · 2020 · 2021 — 2022 — 2023 · 2024 · 2025 · 2026 |
2022 год быў адзначаны шэрагам літаратурных падзей.
Падзеі
- 2—29 кастрычніка: выстаўка «Цвітуць на ўзлеску верасы…», прысвечаная 130–годдзю з дня нараджэння беларускай пісьменніцы Зоські Верас у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча[1].
Кнігі
- Алег Грушэцкі. «Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героі».
Прэміі
- 14 лютага — лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Міхася Стральцова названа беларуская паэтэса Антаніна Хатэнка.
- 6 кастрычніка — лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры стала Анні Эрно.
- 18 лістапада — пераможцам літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца стала кніга Сяргея Абламейкі «Невядомы Менск. Гісторыя знікнення. Кніга першая».
Нарадзіліся
Памерлі
- 3 студзеня — Адам Мальдзіс (нар. 1932), беларусіст, літаратуразнавец, гісторык, пісьменнік, журналіст.
- 18 лютага — Ала Сямёнава (нар. 1938), беларускі крытык, пісьменніца.
- 4 сакавіка — Аляксандр Тамковіч (нар. 1963), беларускі літаратар, журналіст.
- 10 сакавіка — Яўген Бяласін (нар. 1954), беларускі германіст, перакладчык, журналіст.
- 11 сакавіка — Аляксей Пяткевіч (нар. 1931), беларускі навуковец у галіне літаратуразнаўства і краязнаўства, педагог.
- 14 сакавіка — Мікола Гіль (нар. 1936), беларускі пісьменнік, журналіст, перакладчык.
- 27 сакавіка — Алесь Барскі (нар. 1930), беларускі паэт, літаратуразнавец, публіцыст, перакладчык, фалькларыст, педагог, грамадска-культурны дзеяч.
- 4 красавіка — Серафім Андраюк (нар. 1933), беларускі літаратуразнавец, крытык.
- 21 красавіка — Анатоль Вярцінскі (нар. 1931), беларускі паэт, драматург, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык.
- 26 траўня — Янка Запруднік (нар. 1926), беларускі грамадска-палітычны дзеяч, гісторык, палітолаг.
- 6 чэрвеня — Мікола Аляхновіч (нар. 1953), беларускі лінгвіст, выкладчык, перакладчык, навуковец, паэт
- 8 чэрвеня — Серж Мінскевіч (нар. 1969), беларускі літаратуразнавец, паэт і перакладчык.
- 18 чэрвеня — Яраслаў Клімуць (нар. 1940), беларускі літаратуразнавец.
- 25 чэрвеня — Эрнест Ялугін (нар. 1936), беларускі празаік, публіцыст.
- 15 кастрычніка — Алесь Жук (нар. 1947), беларускі пісьменнік, публіцыст, перакладчык.
- 7 лістапада — Міхась Тычына (нар. 1943), беларускі літаратуразнавец і крытык, пісьменнік.
- 14 лістапада — Ян Чыквін (нар. 1940), беларускі паэт, перакладчык, гісторык рускай і беларускай літаратур.
- 3 снежня — Вітаўт Кіпель (нар. 1927), беларускі грамадскі дзеяч, гісторык, бібліёграф.
- 25 снежня — Віталь Еўмянькоў (нар. 1976), беларускі літаратуразнавец, пісьменнік, журналіст.
Зноскі
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.