Тысячагоддзе: | 3 тысячагоддзе |
---|---|
Стагоддзі: | |
Дзесяцігоддзі: | |
Гады: |
2015 год паводле тэм: |
З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
Культура і мастацтва |
Навука і тэхналогія |
Палітыка |
Спорт |
2015 год — невысакосны, пачынаецца ў чацвер па грыгарыянскім календары.
Падзеі
Студзень
- 1 студзеня:
- Літоўская Рэспубліка перайшла на еўра.
- Набыў моц Дагавор аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза, спыніла існаванне Еўразійская эканамічная супольнасць.
- 7 студзеня: Стральба ў рэдакцыі газеты «Charlie Hebdo» (Парыж).
- Адноўлена самастойнае выданне часопіса «Бярозка» (з 2012 з’яўляўся дадаткам да часопіса «Маладосць»).
Люты
- 12 лютага: Падпісана Другое мінскае пагадненне з мэтай дээскалацыі ўзброенага канфлікту на ўсходзе Украіны.
- 22 лютага: «Марш Годнасці» ў Кіеве ў гадавіну «Еўрамайдана».
- 24 лютага: Афіцыйнае адкрыццё Пасольства Рэспублікі Беларусь у Аўстраліі.
Сакавік
- 14 сакавіка: ФК БАТЭ выйграў Суперкубак Беларусі па футболе 2015.
- 20 сакавіка: Поўнае сонечнае зацьменне, бачнае на поўначы Атлантычнага акіяна.
Красавік
- 2 красавіка: Напад на ўніверсітэцкі каледж Гарысы ў Кеніі.
- 2 красавіка: Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выдаў Дэкрэт «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства», куды ўвайшлі нормы аб спагнанні з працаздольных непрацуючых грамадзян збору на фінансаванне дзяржрасходаў.
- 24 красавіка: 100-годдзе Генацыду армян.
- 25 красавіка: Чэмпіянат свету па футзале AMF 2015, які прымала Беларусь, скончыўся перамогай зборнай Калумбіі.
Май
- 1 мая: У Чэхіі стартаваў Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2015.
- 8 мая: 70-годдзе капітуляцыі Германіі ў Другой сусветнай вайне 1939–1945.
- 9 мая: 70-годдзе перамогі СССР у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945.
- 17 мая: Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2015 скончыўся перамогай зборнай Канады, якая ў фінале перайграла каманду Расіі.
- 22 мая: Завяршыўся саміт «Усходняга партнёрства» ў Рызе.
- 23 мая: Фінал конкурсу песні «Еўрабачанне», які праходзіў у Аўстрыі.
- 24 мая:
- У фінальным матчы Кубка Беларусі па футболе на гомельскім стадыёне «Цэнтральны» БАТЭ (Барысаў) перамог салігорскі «Шахцёр».
- Завяршыўся 68-ы Канскі кінафестываль, Залатую пальмавую галіну атрымаў фільм «Дыпан» рэжысёра Жака Адзіяра.
Чэрвень
- 1 чэрвеня: Адбылася цырымонія ўзнагароджання літаратурнай прэміяй імя Ежы Гедройца.
- 3 чэрвеня: Раймандс Вэёніс абраны Прэзідэнтам Латвійскай Рэспублікі.
- 6 чэрвеня: Фінал Лігі чэмпіёнаў УЕФА 2015 на Алімпіёскім стадыёне ў Берліне. «Барселона» атрымала перамогу над «Ювентусам».
- 25 чэрвеня: Адбылося адкрыццё музейнага комплексу «Дукорскі маёнтак».
- 28 чэрвеня: Чэмпіянат Еўропы па баскетболе сярод жанчын 2015 скончыўся перамогай зборнай Сербіі.
Ліпень
- 1 ліпеня: Зямля, Венера і Юпітэр — на адной лініі.
- Пры археалагічных раскопках у в. Лаўрышава выяўлена сярэдневяковая матрыца пячаткі.
Жнівень
- 12 жніўня: Выбухі ў Цяньцзіні на поўначы Кітая.
- 22 жніўня: Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб памілаванні і вызваленні з месцаў пазбаўлення волі Мікалая Статкевіча і іншых палітвязняў[1].
Верасень
- 1 верасня: Адкрыты Верхнядзвінскі гісторыка-краязнаўчы музей.
- 13 верасня: Частковае сонечнае зацьменне.
- 14 верасня: Навукоўцамі ўпершыню зарэгістравана гравітацыйная хваля, яна была выклікана зліццём дзвюх чорных дзірак на адлегласці 1,36 мільярдаў светлавых гадоў ад Зямлі.
- 20 верасня: Англійскі снукерыст Кайрэн Уілсан выйграў турнір Шанхай Мастэрс.
- 28 верасня: Назіралася зацьменне «суперпоўні».
Кастрычнік
- 8 кастрычніка: Святлана Алексіевіч стала лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры.
- 11 кастрычніка: Выбары прэзідэнта Беларусі. Перамог Аляксандр Лукашэнка (пасля 21-гадовага праўлення).
- 16 кастрычніка: У Казахстане пачаўся саміт кіраўнікоў СНД.
- 25 кастрычніка: Парламенцкія выбары ў Польшчы.
- 31 кастрычніка: Над Сінайскім паўвостравам у выніку тэракту пацярпеў катастрофу самалёт А321 авіякампаніі Metrojet, які выконваў рэйс з Шарм-эль-Шэйха ў Санкт-Пецярбург, усе пасажыры і членны экіпажа загінулі.
Лістапад
- 8 лістапада: Парламенцкія выбары ў М'янме, апазіцыйная партыя Нацыянальная ліга за дэмакратыю на чале з Аўн Сан Су Чжы набрала амаль 90% галасоў.
- 13 лістапада: Серыя тэрарыстычных атак у Парыжы.
Снежань
- 6 снежня: Парламенцкія выбары ў Венесуэле.
- 10 снежня: У Стакгольме прайшла цырымонія ўручэння Нобелеўскай прэміі.
- 31 снежня: Адключэнне аналагавага тэлебачання на Філіпінах і пераход на лічбавае вяшчанне.
Памерлі
- 20 студзеня: Анатоль Грыцкевіч, беларускі гісторык (нар. 31.1.1929)
- 29 студзеня: Колін Мак-Калау, аўстралійская пісьменніца (нар. 1.6.1937)
- 20 лютага: Лідзія Арабей, беларуская пісьменніца і літаратуразнавец (нар. 27.6.1925)
- 27 лютага: Леанард Німай, амерыканскі акцёр (нар. 26.3.1931)
- 27 лютага: Барыс Нямцоў, расійскі палітык, дзяржаўны дзеяч (нар. 9.10.1959)
- 12 сакавіка: Тэры Пратчэт, англійскі фэнтэзі-пісьменнік (нар. 28.4.1948)
- 23 сакавіка: Лі Куан Ю, першы прэм’ер-міністр Сінгапура, адзін з бацькоў сінгапурскага эканамічнага цуда (нар. 16.9.1923)
- 13 красавіка: Гюнтэр Грас, нямецкі пісьменнік (нар. 16.10.1927)
- 15 красавіка: Аляксандр Надсан, грэка-каталіцкі святар, апостальскі візітатар для беларусаў-каталікоў у замежжы, грамадскі дзеяч (нар. 8.8.1926)
- 15 красавіка: Уладзімір Содаль, беларускі літаратуразнавец, краязнавец (нар. 13.9.1937)
- 23 красавіка: Алег Салтук, беларускі паэт, перакладчык
- 2 мая: Мая Плісецкая, савецкая і расійская артыстка балета, харэограф (нар. 20.11.1925)
- 23 мая: Джон Форбс Нэш, амерыканскі матэматык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (нар. 13.6.1928)
- 2 чэрвеня: Станіслаў Ляшковіч, польскі эканаміст, пісьменнік і публіцыст (нар. 1928)
- 8 чэрвеня: Юрый Выхадцаў, беларускі мастак-графік, жывапісец, педагог (нар. 1926)
- 26 чэрвеня: Яўген Прымакоў, савецкі і расійскі палітычны і дзяржаўны дзеяч (нар. 29.11.1929)
- 18 ліпеня: Алег Луцэвіч, беларускі мастак-графік, педагог (нар. 16.4.1924)
- 23 ліпеня: Андрэй Харкавец, міністр фінансаў Рэспублікі Беларусь
- 9 жніўня: Алег Гардынец, беларускі артыст оперы
- 15 ліпеня: Сяргей Друшчыц[2], беларускі архітэктар, рэстаўратар (нар. 1941)
- 12 жніўня: Галіна Азгур, мастак-жывапісец, жонка Заіра Азгура (нар. 1921)
- 13 жніўня: Георгій Скрыпнічэнка, беларускі мастак-сюррэаліст, педагог (нар. 1940)
- 30 жніўня: Уэс Крэйвен, амерыканскі кінарэжысёр (нар. 2.8.1939)
- 5 кастрычніка: Хенінг Манкель, шведскі тэатральны рэжысёр, пісьменнік
- 25 кастрычніка: Мікалай Барысевіч, беларускі фізік, акадэмік Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі (нар. 21.9.1923)
- 31 кастрычніка: Антс Антсан, эстонскі канькабежац
- 10 лістапада: Андрэ Глюксман, французскі філосаф (нар. 19.6.1937)
- 10 лістапада: Гельмут Шміт, нямецкі палітык, у 1974—82 канцлер Германіі (нар. 23.12.1918)
- 17 лістапада: Андрэй Гіро, беларускі дыпламат (нар.20.10.1967)
- 29 лістапада: Юрый (Рыжы), беларускі рэлігійны дзеяч (нар. 5.8.1933)
- 30 лістапада: Эльдар Разанаў, расійскі і савецкі кінарэжысёр (нар. 18.11.1927)
Зноскі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.