2011 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
Падзеі
- 18 студзеня — 28 лютага: фестываль пейзажу, прысвечаны Міжнароднаму году лясоў, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск[1]
- 2 лютага — 17 лютага: персанальная мастацкая выстаўка Барыса Уладзіміравіча Аракчэева «Этапы вялікага шляху», прымеркаваная да 85-годдзя мастака, Палац Мастацтва, Мінск[2]
- 2 лютага — 17 лютага: персанальная мастацкая выстаўка Аксаны Барысаўны Аракчэевай «Зазірнуць у люстэрка душы», Палац Мастацтва, Мінск
- 2 лютага — 17 лютага: персанальная мастацкая выстаўка Галіны Сцяпанаўны Васільевай «Bonjour», прымеркаваная да яе 50-годдзя, Палац Мастацтва, Мінск
- 2 лютага — 17 лютага: персанальная выстаўка Яўгена Ждана, Палац Мастацтва, Мінск
- 15 лютага: адкрыццё выстаўкі беларускіх мастакоў Бархатковых ў Чэшскай амбасадзе ў Мінску
- Аксана Аракчэева
- 24 лютага — 30 мая: выстаўка жывапісу Фёдара Ястраба «Формула міфа», галерэя «Ракурс», Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск[3]
- 11 сакавіка — 27 сакавіка: Рэспубліканская мастацкая выстаўка «Маладзёжная-2011», Палац Мастацтва, Мінск
- 17 сакавіка — 10 красавіка: «Спадчына ў фокусе аб’ектыва: сто пяцьдзесят гадоў фатаграфіі італьянскіх аб’ектаў Сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА», галерэя «Ракурс», Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск[4]
- 1 красавіка: адкрыццё выстаўкі твораў Галіны Вараб’ёвай, Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна
- 20 красавіка — 8 мая: Рэспубліканская мастацкая выстаўка «Беларускі нацюрморт», Палац Мастацтва, Мінск[5]
- 20 красавіка — 8 мая: персанальнай мастацкая выстаўка Аляксандра Козела, прымеркаваная да 60-годдзя мастака, Палац Мастацтва, Мінск[6]
- 12 мая — 29 мая: персанальная мастацкая выстаўка Лявона Грышука «Дабраслаўленне», прымеркаваная да 60-годдзя мастака, Палац Мастацтва, Мінск
- 12 мая — 29 мая: персанальная мастацкая выстаўка Анатоля Бяляўскага «Зямля бацкоў», прымеркаваная да 50-годдзя мастака, Палац Мастацтва, Мінск
- 12 мая — 29 мая: Рэспубліканскай мастацкай выстаўка «Малюнак і скульптура», Палац Мастацтва, Мінск
- 31 мая: адкрыццё ІV Мінскай міжнароднай выстаўкі графікі «Арт-лінія», галерэя «Ракурс», Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск
- 4 ліпеня — 27 лістапада: праект «Kodex» — Артур Клінаў, Міхаіл Баразна, Канстанцін Касцючэнка, Віктар Пятроў, Юрый Алісевіч і Дзяніс Скварцоў, беларускі павільён на 54-й Венецыянскай біенале
- 13 ліпеня — 31 ліпеня: персанальная мастацкая выстаўка Сяргея Пыжыкава, прымеркаваная да 60-годдзя мастака, Палац Мастацтва, Мінск
- 13 ліпеня — 31 ліпеня: персанальная мастацкая выстаўка Уладзіміра Вальнова, прымеркаваная да 70-годдзя мастака, Палац Мастацтва, Мінск
- 13 ліпеня — 31 ліпеня: персанальная мастацкая выстаўка Валерыя Счаснага, прымеркаваная да 60-годдзя мастака, Палац Мастацтва, Мінск
- 17 жніўня — 11 верасня: мастацкі праект «ЧЭНТА. (ДЭ)фрагментацыя», Палац Мастацтва, Мінск
- верасень — кастрычнік: персанальная выстаўка Анатоля Бараноўскага (сумесна з А. Бараноўскай і В. Герасімавым) ў Амбасадзе Чэшскай Рэспублікі ў Мінску.
- 10 верасня — 10 кастрычніка: выстаўка сучаснага беларускага мастака Руслана Вашкевіча «Музей», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
- 13 верасня — 10 кастрычніка: фотавыстаўка твораў манументальнага мастацтва ў рамках Рэспубліканскай выстаўкі манументальнага мастацтва, галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск
- 21 верасня — 7 кастрычніка: выстаўка твораў мастакоў творчага аб’яднання «Верасень» Беларускага Саюза Мастакоў, Палац Мастацтва, Мінск
- 11 кастрычніка — 4 лістапада: Міжнародны праект «Лемарыс», прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння Станіслава Лема, галерэя "Лабірынт, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск
- 18 кастрычніка — 5 лістапада: Праект Сяргея Кажамякіна «5-ы час года», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск[7]
- 20 кастрычніка — 6 лістапада: Рэспубліканская мастацкая выстаўка «Манументальнае мастацтва Беларусі», Палац Мастацтва, Мінск
- 20 кастрычніка — 6 лістапада: Рэспубліканская мастацкая выстаўка «Графіка-2011», Палац Мастацтва, Мінск
- 9 лістапада — 20 лістапада: юбілейная мастацкая выстаўка Аляксея Марачкіна «Логіка руберойду», Палац Мастацтва, Мінск[8]
- 18 лістапада: адкрыццё юбілейнай выстаўкі скульптара Генадзя Мурамцава, прысвечанай яго 80-годдзю, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь[9]
- 24 лістапада: адкрыццё выстаўкі «Зачараванне графікай», прысвечанай творчасці Паўла Канстанцінавіча Любамудрава і Леаніда Максімавіча Марчанкі ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі[10]
- 1 снежня: урачыстае адкрыццё выстаўкі «Мастацтва суверэннай Беларусі. Новыя паступленні ў музейныя калекцыі. 1991—2011», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь[11]
- 7 снежня — 23 снежня: выстаўка «Суб’ектыўны рэалізм», Палац Мастацтва, Мінск
- 13 снежня — 18 студзеня: IІI Мінскі міжнародны фестываль лічбавага мастацтва «Terra Nova», галерэя «Ракурс», Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск[12]
- снежань: адкрыццё праекту Алены Каляснікавай «Душа даспеха», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск
- выстаўка «Беларускі плакат 1961—2011», Мінск
Узнагароды
- Уладзімір Тоўсцік атрымаў ганаровае званне Народнага мастака Беларусі
Памерлі
- 11 лістапада — Галіна Гаравая (нар. 1941), беларускі скульптар[13]
- 14 лістапада — Анатоль Белы (нар. 1939), беларускі грамадска-культурны дзеяч, навуковец, калекцыянер, стваральнік прыватнага мастацкага музея ў Старых Дарогах (цяпер Старадарожскі мастацкі музей)
- Аляксандр Анціпін (нар. 1950), беларускуі скульптар[14]
Галерэя жывапісу
- Уладзімір Пракапцоў «Бацькоўскі дом». Палатно, алей.
- Марта Шматава «Я яшчэ памятаю мора і яго гукі», палатно, алей, 100 x 80 cм
- Марта Шматава «Рака часу», палатно, алей, 120 x 100 cм
Мастацкія капэрты
- «Дзень беларускага пісьменства» ў Ганцавічах. Мастак — Яўген Сіманенка
- 125 гадоў з дня нараджэння М. П. Міхалапа, мастак — Ганна Старавойтава
- 100 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Касмачова. Ілюстрацыя: трыпціх "Рэчыцкая лірычная". 1962-1965 гг., мастак — Мікола Рыжы
Зноскі
- ↑ Открытие фестиваля пейзажа (руск.)(недаступная спасылка)
- ↑ Новая Еўропа. 2 лютага ў Палацы мастацтва адкрываюцца тры выстаўкі. Архівавана 11 жніўня 2014.
- ↑ Формула мифа (руск.)(недаступная спасылка)
- ↑ Возвращение к романтизму (руск.) Архівавана 26 ліпеня 2011.
- ↑ Галерэя Палац Мастацтва. Выстаўка «БЕЛАРУСКІ НАЦЮРМОРТ» Архівавана 6 лютага 2015.
- ↑ Галерэя ПАЛАЦ МАСТАЦТВА. Выстаўка Аляксандра Козела, прымеркаваная да 60-годдзя мастака Архівавана 6 лютага 2015.
- ↑ Проект Сергея Кожемякина «5-е время года» (руск.)
- ↑ Галерэя ПАЛАЦ МАСТАЦТВА. Выстаўка Алеся Марачкіна «Логіка руберойду» Архівавана 6 лютага 2015.
- ↑ Юбилейный творческий вечер, посвященный 80-летию со дня рождения скульптора Г. И. Муромцева (руск.)
- ↑ ArtMuseum.by. Открылась выставка «Очарование графикой» (руск.)
- ↑ ArtMuseum.by. Торжественно открылась выставка «Искусство суверенной Беларуси. Новые поступления в музейные коллекции. 1991—2011» (руск.)
- ↑ IІI Минский международный фестиваль цифрового искусства «Terra Nova» (руск.) Архівавана 7 ліпеня 2013.
- ↑ Мемарыяльная выстаўка Галіны Гаравой(недаступная спасылка)
- ↑ Антипин Александр Сергеевич (руск.) Архівавана 12 мая 2015.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.