← студзень → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | 31 | ||||
2024 |
1 студзеня — першы дзень года па Грыгарыянскім календары
Падзеі

Еўрапейскі Саюз (2007)
- 154 да н.э.: У Старажытным Рыме дзень пачатку гадавога консульства перанесены на 1 студзеня.
- 417: Будучы рымскі імператар Канстанцый III ажаніўся з Галай Плацыдзіяй.
- 1438: Альбрэхт II каранаваны каралём Венгрыі.
- 1700: Увядзенне ў Расіі Юліянскага календара.
- 1739: Жан-Батыст Шарль Бувэ дэ Лазье адкрыў ў паўднёвай Атлантыцы востраў, пазней названы яго імем.
- 1801: У выніку аб’яднання Каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі створана Вялікабрытанія.
- 1831: Улады Расійскай імперыі спынілі дзеянне Статута ВКЛ 1588 года ў Віцебскай і Магілёўскай губернях.
- 1889: Заснаваны Універсітэт Тасманіі.
- 1901: З шасці калоній утвораны Аўстралійскі Саюз, як дамініён Вялікабрытаніі.
- 1906: 1 — 2 студзеня (19 — 20 снежня 1905 па ст. ст.) адбылося Горвальскае выступленне сялян.
- 1908: На Беларусі пачала працаваць першая міжгародная тэлефонная лінія Мінск — Барысаў.
- 1919: У Смаленску абвешчана Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь.
- 1919: Заснаваная Віленская беларуская гімназія.
- 1929: Адбылося ўрачыстае адкрыццё Акадэміі Навук БССР.
- 1946: Японскі імператар Хірахіта адракаецца ад свайго боскага статусу.
- 1990: Створаны Слонімскі драматычны тэатр.
- 1999: Пачалося абарачэнне еўра — агульнаеўрапейскай валюты.
- 2007: Балгарыя і Румынія далучыліся да Еўрапейскага Саюза.
- 2014: Латвія ўвайшла ў зону еўра.
- 2015: Літва ўвайшла ў зону еўра.
- 2021: Вялікабрытанія афіцыйна выйшла з саставу ЕС.
Нарадзіліся
- 1431: Аляксандр VI, Папа Рымскі
- 1449: Ларэнца Медычы, фларэнційскі дзяржаўны дзеяч
- 1467: Жыгімонт Стары, кароль польскі і вялікі князь літоўскі (пам. 1.4.1548)
- 1785: Джон Окслі, даследчык Аўстраліі (пам. 26.5.1828)
- 1809: Ашыль Генэ, французскі энтамолаг
- 1852: Эжэн Анатоль Дэмарсэ, французскі хімік, адкрыў хімічны элемент еўропій
- 1854: Джэймс Джордж Фрэзер, англійскі антраполаг
- 1863: П'ер дэ Кубертэн, французскі грамадскі дзеяч, ініцыятар арганізацыі сучасных Алімпійскіх гульняў (пам. 2.9.1937)
- 1864: Цы Байшы, кітайскі мастак
- 1867: Жанна Ланвен, французская мастачка-мадэльер
- 1899: Васіль Корж, беларускі партызан
- 1904: Мечыслаў Багаткевіч, каталіцкі рэлігійны дзеяч. Расстраляны гестапаўцамі, пазней беатыфікаваны
- 1909: Сцяпан Бандэра, украінскі палітычны дзеяч (пам. 15.10.1959)
- 1912: Кім Філбі, савецкі разведчык
- 1919: Данііл Гранін, рускі пісьменнік
- 1920: Барыс Рагуля, дзеяч беларускага нацыянальнага руху ў 1940-я гады, адзін з кіраўнікоў Саюзу Беларускай Моладзі, намеснік прэзідэнта Рады БНР (з 1971)
- 1922: Тана Чымароза, італьянскі акцёр
- 1923: Валянціна Картэзэ, італьянская актрыса
- 1927: Марыс Бежар, французскі харэограф
- 1932: Яўген Каршукоў, беларускі пісьменнік, перакладчык
- 1937: Станіслаў Багданкевіч, беларускі банкір, доктар эканамічных навук, прафесар
- 1937: Пятро Сушко, беларускі паэт, перакладчык
- 1938: Данута Бічэль-Загнетава, беларуская паэтэса
- 1941: Мікалай Ламан, беларускі вучоны
- 1941: Марцін Эванс, англійскі вучоны
- 1944: Абдул Хамід, прэзідэнт Бангладэш
- 1945: Вольга Іпатава, беларуская пісьменніца
- 1946: Мілена Кананера, італьянская мастачка па касцюмах
- 1947: Віталь Баркоўскі, беларускі рэжысёр
- 1951: Салва Кіір Маярдзіт, прэзідэнт Паўднёвага Судана
- 1952: Юрый Захаранка, беларускі палітык
- 1953: Хэнк Уільямс, амерыканскі аўтар-выканаўца
- 1958: Рыгор Сітніца, беларускі мастак, паэт
- 1959: Ніна Здановіч, беларускі археолаг, гісторык
- 1960: Антоній Дзям'янка, каталіцкі біскуп, Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
- 1960: Таццяна Шаметавец, беларуская артыстка балета
- 1961: Ігар Гермянчук, беларускі журналіст, выдавец, грамадскі дзеяч
- 1961: Алтынай Абдуахімаўна Асылмуратава, артыстка балета
- 1983: Мелані Уокер, ямайская лёгкаатлетка, алімпійская чэмпіёнка
- 1993: Сіфан Хасан, нідэрландская лёгкаатлетка
Памерлі

Франчэска Гвардзі
- 1515: Людовік XII, 35-ы кароль Францыі
- 1573: Малюта Скуратаў, рускі ваенны і дзяржаўны дзеяч
- 1748: Іаган Бернулі, швейцарскі матэматык
- 1782: Іаган Крысціян Бах, нямецкі кампазітар
- 1793: Франчэска Гвардзі, італьянскі мастак
- 1796: Аляксандр Тэафіл Вандэрмонд, французскі матэматык
- 1817: Марцін Генрых Клапрот, нямецкі хімік
- 1985: Уладзімір Рыгоравіч Вейсберг, савецкі мастак
- 2024: Ніклаўс Вірт, швейцарскі вучоны-інфарматык
Святкуюць
Новы год паводле Грыгарыянскага календара
: Сусветны дзень міру
Гаіці: Дзень незалежнасці Гаіці
Ірак: Дзень суверэнітэту
Куба: Дзень вызвалення
Камерун: Дзень незалежнасці
Літва: Дзень сцяга
Славакія: Дзень Рэспублікі
Судан: Дзень незалежнасці
Тайвань : Дзень заснавання Кітайскай Рэспублікі
Танзанія: Дзень пасадкі дрэў
Чэхія: Дзень аднаўлення незалежнага чэшскай дзяржавы
- Каталікі: Урачыстасць Святой Багародзіцы Марыі
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме 1 студзеня
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.