Тысячагоддзе: | 2 тысячагоддзе |
---|---|
Стагоддзі: | |
Дзесяцігоддзі: | |
Гады: |
1982 год паводле тэм: |
З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
Культура і мастацтва |
Навука і тэхналогія |
Палітыка |
Спорт |
Падзеі
- 24 лютага: Заснавана амерыканская кампанія Sun Microsystems.
- 15 сакавіка: Адкрыўся Беларускі музей у Ляймене.
- 19 сакавіка: Пачатак Фалклендскага канфлікту паміж Аргенцінай і Вялікабрытаніяй.
- 16 мая: Алекс Хігінс выйграў чэмпіянат свету па снукеры.
- 14 чэрвеня: Капітуляцыя аргенцінскіх войскаў на Фалклендскіх астравах.
- 28 чэрвеня: Здарылася катастрофа самалёта Як-42 каля в. Вербавічы Нараўлянскага раёна.
- 11 ліпеня: У Іспаніі скончыўся XII чэмпіянат свету па футболу. Чэмпіён — зборная каманда Італіі.
- 2 верасня: Галоўную ўзнагароду Венецыянскага кінафестывалю атрымаў фільм «Становішча рэчаў» рэжысёра Віма Вендэрса.
- 7 кастрычніка: У Нью-Ёрку адбылася прэм’ера мюзікла «Коткі».
- 3 лістапада: У выніку дарожнага затору ў Афганістане на перавале Саланг у тунэлі задыхнуліся 64 савецкія ваенныя і 112 цывільных афганцаў.
- 19 лістапада: Каманда «Дынама» (Мінск) стала чэмпіёнам СССР па футболе.
- 29 лістапада: Адбылася прэм’ера фільма «Людзі на балоце».
- 24 снежня: У Магілёве адкрыты музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі.
Нарадзіліся
- 25 студзеня: Noemi, італьянская спявачка.
- 4 сакавіка: Андрэй Рыбакоў, беларускі цяжкаатлет.
- 28 сакавіка: Марыя Мартысевіч, беларуская перакладчыца, паэтка, літаратуразнавец.
- 22 красавіка: Какá, бразільскі футбаліст, лепшы футбаліст свету 2007 па версіі ФІФА.
- 24 красавіка: Келі Кларксан, амерыкана-канадская спявачка.
- 1 чэрвеня: Жусцін Энэн, бельгійская тэнісістка.
- 13 чэрвеня: Кененіса Бекеле, эфіопскі лёгкаатлет.
- 23 чэрвеня: Таццяна Сівец, беларуская журналістка, паэтэса.
- 10 жніўня: Шон Мёрфі, англійскі прафесійны гулец у снукер.
- 11 верасня: Святлана Ціханоўская, беларуская палітычная дзяячка.
- 3 кастрычніка: Таццяна Нядбай, беларуская паэтэса, перакладчыца.
- 13 кастрычніка: Ян Торп, аўстралійскі плывец.
Памерлі
- 13 чэрвеня: Халід, 4-ы кароль Саудаўскай Аравіі (нар. 13.2.1913)
- 29 ліпеня: Уладзімір Казьміч Зварыкін, інжынер, адзін з вынаходнікаў сучаснага тэлебачання (нар. 29.7.1888)
- 29 чэрвеня: П'ер Бальмен, французскі мадэльер (нар. 18.5.1914)
- 12 жніўня: Генры Фонда, амерыканскі акцёр тэатра і кіно (16.5.1905)
- 15 жніўня: Хуга Тэарэль, шведскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1955) (нар. 6.7.1903)
- 23 жніўня: Станфард Мур, амерыканскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1972 года (нар. 4.9.1913)
- 29 жніўня: Інгрыд Бергман, шведская і амерыканская актрыса (нар. 29.8.1915)
- 9 кастрычніка: Ганна Фрэйд, дзіцячы псіхолаг (нар. 3.12.1895)
- 10 лістапада: Леанід Брэжнеў, кіраўнік СССР (нар. 1.1.1907)
- 24 снежня: Луі Арагон, французскі паэт і празаік (нар. 3.10.1897)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.