1953 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
Падзеі
- Беларускі дзяржаўны тэатральны інстытут ператвораны ў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, дзе адкрываецца мастацкі факультэт з кафедрамі графікі, выяўленчага мастацтва, скульптуры
З’явіліся
- Лепельскі раённы краязнаўчы музей
- Слуцкі краязнаўчы музей — змешчаны ў будынку, які з’яўляецца помнікам архітэктуры класіцызму
- Мінскі паштамт — помнік архітэктуры, пабудаваны ў 1949—1953
Нарадзіліся
- Леанід Богдан, беларускі скульптар са Слоніма (пам. 2017)
- Валянціна Іванькова, беларускі мастак-кераміст
- 25 лютага — Васіль Касцючэнка, беларускі мастак-жывапісец
- 7 сакавіка — Уладзімір Кожух, беларускі мастак
- 17 сакавіка — Уладзімір Лукашык (пам. 25.10.2023), беларускі мастак — графік
- 26 ліпеня — Галіна Крываблоцкая, беларускі мастак
- 8 жніўня — Уладзімір Пракапцоў, беларускі мастак, генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Кандыдат мастацтвазнаўства (1984)
- 21 верасня — Віктар Альшэўскі, беларускі мастак
- 25 кастрычніка — Людміла Жыжэнка, беларускі мастак
- 6 лістапада — Аляксандр Карпан, беларускі мастак, педагог
- 22 лістапада — Леанід Гоманаў, беларускі мастак у галіне жывапісу, кніжнай графікі, плаката
- 2 снежня — Мікола Рыжы, беларускі мастак, ілюстратар
- 2 снежня — Аляксандр Фінскі, беларускі скульптар. Дацэнт кафедры скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2011)
Памерлі
- Ігнат Урублеўскі (нар. 1858), беларускі жывапісец, графік, майстар прыкладнога мастацтва
- Дзмітрый Полазаў (нар. 1875), рускі і беларускі культурны дзеяч, мастак
Галерэя твораў
- Уладзімір Кудрэвіч. Вечар на возеры Палік.
Зноскі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.