
Леў Зевін. «Панадворак», 1940. Кардон, алей. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.
1940 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
Падзеі
- Дэкадная выстаўка беларускіх мастакоў у Маскве. Было прадстаўлена прафесіянальнае і народнае выяўленчае мастацтва Беларусі (жывапіс, скульптура, графіка і архітэктура). Пераважная колькасць экспанатаў была створана ў 1939 і 1940 гадах. Адначасова было паказана мастацтва дарэвалюцыйнай Беларусі.
- Абрам Бразер атрымаў ганаровае званне Заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі.
З’явіліся
Нарадзіліся
- 7 лютага — Рыгор Печнікаў, беларускі мастак, графік
- 10 сакавіка — Аляксей Марачкін, беларускі жывапісец, педагог
- 1 красавіка — Уладзімір Басалыга, беларускі савецкі графік. Брат Міхаіла Самуілавіча Басалыгі
- 10 верасня — Леанід Дзягілеў, беларускі мастак-графік, педагог і мастацтвазнаўца
- 12 лістапада — Георгій Скрыпнічэнка (пам. 2015), беларускі мастак-сюррэаліст
- Аркадзь Дзенісевіч, беларускі мастак, мастацтвазнаўца, педагог, паэт
Памерлі
- 19 сакавіка — Янкель Кругер (нар. 1869), беларускі савецкі жывапісец яўрэйскага паходжання. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1939)
- Фёдар Пархоменка (нар. 1868), беларускі мастак
Галерэя твораў
- Людвіга (Людміла) Зданоўская «Выступ стаханаўкі», НММ
- Язэп Драздовіч «Гусляр», НММ
- Язэп Драздовіч «Фантастычны краявід», НММ
Зноскі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.