![](../I/%D0%98%D1%81%D0%B0%D0%B0%D0%BA_%D0%90%D1%81%D0%BA%D0%BD%D0%B0%D0%B7%D0%B8%D0%B9_%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%B8%D0%BA_%D0%B5%D0%B2%D1%80%D0%B5%D0%B9.jpg.webp)
Ісаак Аскназій «Стары яўрэй», 1902
1902 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
Падзеі
- Мастацкая выстаўка, арганізаваная Мінскім таварыства аматараў прыгожых мастацтваў
З’явіліся
- Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Альковічы — помнік архітэктуры неаготыкі
- Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Рэпля — помнік архітэктуры неаготыкі
Нарадзіліся
- 28 лютага — Павел Гаўрыленка (пам. 1961), беларускі мастак
- 21 чэрвеня — Яўгенія Магарыл (пам. 1987), расійский мастак-графік яўрэйскага паходжання, родам з Віцебску. Вучылася ў Віцебскім народным вучылішчы ў Марка Шагала і Казіміра Малевіча. Уваходзіла ў суполку Сцвяржальнікаў новага мастацтва, разам з імі пераехала ў 1922 годзе ў Петраград
- 26 чэрвеня — Ілля Чашнік (пам. 1929), расійский мастак і дызайнер яўрэйскага паходжання, родам з Віцебскай губерні. Вучыўся ў Віцебскім народным вучылішчы ў Казіміра Малевіча, адзін з бліжэйшых яго вучняў, паслядоўны супрэматыст. Уваходзіў у суполку Сцвяржальнікаў новага мастацтва, разам з імі пераехаў у 1922 годзе ў Петраград
- 18 ліпеня — Меер Аксельрод (пам. 1970), савецкі мастак, брат беларускага яўрэйскага паэта Зэліка Аксельрода
- 28 лістапада (11 снежня) — Акім Шаўчэнка (пам. 1980), беларускі мастак–жывапісец, педагог
Памерлі
- Ісаак Аскназій (нар. 1856) — жывапісец-біблеіст яўрэйскага паходжання, родам з Верхнядзвінскf Віцебскай губерні
Галерэя твораў
- Фердынанд Рушчыц «Пейзаж», Львоўская карцінная галерэя
Галерэя фота
- Уладзімір Герасімовіч. Фотаатэлье Рыгора Міранскага. Мінск, 1902. Фота з калекцыі Ланы Луцкай.
- Барыс Пашкоў. Фотаатэлье Рыгора Міранскага. Мінск, 1902. Фота з калекцыі Ланы Луцкай.
Зноскі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.