← снежань → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 | |||||
2024 |
17 снежня — трыста пяцьдзясят першы (трыста пяцьдзясят другі ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 546: Войска остготаў на чале з Тотылам узяло Рым.
- 1282: Кароль Германіі Рудольф I абраў сваіх сыноў Альбрэхта і Рудольфа герцагамі Аўстрыі і Штырыі. Дакумент аб гэтым быў выдадзены 27 снежня.
- 1903: Браты Райт здзейснілі першы ў гісторыі пілатуемы палёт на маторным самалёце «Флайер-1».
- 1924: Утворана прафесійнае аб’яднанне беларускіх кінематаграфістаў і фатографаў «Белдзяржкіно».
- 1988: Адбыўся І з’езд Беларускага аб’яднання студэнтаў.
- 1989: На тэлеканале FOX дэбютаваў серыял «Сімпсаны» — самы доўгі мультсерыял у гісторыі амерыканскага тэлебачання.
- 2008: Міністэрства юстыцыі Беларусі выдала пасведчанне аб рэгістрацыі Руху «За свабоду».
- 2014: Адноўлены дыпламатычныя адносіны ЗША і Кубы.
- 2019: Былога прэзідэнта Пакістана Первеза Мушарафа завочна прысудзілі да смяротнага пакарання.
Нарадзіліся
- 914: Лі Цунхоу, 3-і імператар Позняй Тан
- 1749: Даменіка Чымароза, італьянскі кампазітар
- 1775: Франсуа Марыус Гранэ, французскі мастак
- 1778: Гемфры Дэві, англійскі хімік і фізік
- 1797: Джозеф Генры, амерыканскі фізік
- 1852: Герберт Бірбом Тры, англійскі акцёр і рэжысёр
- 1887: Артур Амрэ, нарвежскі пісьменнік
- 1930: Армін Мюлер-Шталь, нямецкі акцёр
- 1936: Францыск, Папа Рымскі
- 1948: Кемаль Кылычдараглу, турэцкі палітычны дзеяч
- 1957: Эльжбета Вітэк, польскі палітычны дзеяч
- 1969: Рабіна Набанджа, прэм'ер-міністр Уганды
- 1976: Ражэр Касамажор, іспанскі акцёр
- 1988: Дэвід Рудыша, кенійскі лёгкаатлет
Памерлі
- 1187: Рыгор VIII, Папа Рымскі
- 1630: Мялецій Сматрыцкі, беларускі пісьменнік і рэлігійны дзеяч
- 1663: Нзінга Мбанды, нацыянальная гераіня Анголы
- 1750: Тамаза Альбіноні, італьянскі кампазітар, скрыпач (нар. 8.6.1671)
- 1830: Сімон Балівар, змагар за незалежнасць Лацінскай Амерыкі ад Іспаніі (нар. 24.7.1783)
- 1833: Каспар Хаўзер, вядомы сваім таямнічым лёсам знайдыш, празваны «Дзіця Еўропы».
- 1964: Віктар Франц Гес, аўстра-амерыканскі фізік
- 1980: Антон Антановіч, беларускі мовазнавец
- 1981: Мехмет Шэху, албанскі дзяржаўны дзеяч
- 1987: Аркадзь Ісакавіч Райкін, савецкі артыст эстрады
- 1999: Юрген Мозер, матэматык
- 2006: Іван Навуменка, беларускі пісьменнік (нар. 16.2.1925)
- 2015: Асаму Хаяісі, японскі біяхімік
Святкуюць
- Міжнародны дзень абароны секс-працаўніц ад гвалту і жорсткасці.
Беларусь, Дзень беларускага кіно.
Бутан, Нацыянальны дзень Бутана.
Куба, Дзень Святога Лазара.
Расія, Дзень Ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння.
Расія, Дзень супрацоўнікаў Дзяржаўнай фельд’егерскай службы.
Украіна, Дзень працаўніка дзяржаўнай выканаўчай службы Украіны.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.