← ліпень → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | 31 | ||||
2024 |
17 ліпеня — сто дзевяноста восьмы (сто дзевяноста дзявяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 1048: Дамасій II стаў Папам Рымскім, але праз некалькі тыдняў ён памёр у Палестрыне ад малярыі.
- 1054: Генрых IV быў каранаваны як кароль Германіі.
- 1134: Пад час бітвы пры Фразе армія Альмаравідаў перамагла армію Альфонса I
- 1570: У Вільні заснаваны Віленскі езуіцкі калегіум.
- 1623: Злучэнне на небе Сатурна і Юпітэра.
- 1782: Адбылася Гогландская бітва паміж рускім і шведскім флотамі падчас руска-шведскай вайны (1788—1790).
- 1868: Сталіца Японіі перанесена з Кіёта ў Токіа.
- 1918: У Маскве пачаўся Усерасійскі з'езд бежанцаў з Беларусі (сконч. 21.7).
- 1924: Утвораны Светлагорскі раён.
- 1940: Латвія далучана да СССР.
- 1941: Арганізавана генеральная акруга «Беларусь», якая разам з генеральнымі акругамі «Літва», «Латвія» і «Эстонія» ўвайшла ў склад рэйхскамісарыята «Остланд».
- 1942: Пачалася Сталінградская бітва.
- 1945: Пачалася Патсдамская канферэнцыя.
- 1973: У Афганістане скінута манархія і абвешчана рэспубліка.
- 1986: У эфіры савецкага тэлебачання падчас трансляцыі тэлемаста Ленінград-Бостан «Жанчыны гавораць з жанчынамі» прагучаў выраз «У СССР сексу няма».
- 1998: Прыняты Рымскі статут Міжнароднага крымінальнага суда.
- 2014: Катастрофа Boeing 777 пад Данецкам.
Нарадзіліся
- 1487: Ісмаіл I, шахіншах Персіі
- 1745: Дэніэл Коўк, англійскі дзяржаўны дзеяч
- 1797: Поль Дэларош, французскі мастак
- 1846: Мікалай Міклуха-Маклай, рускі падарожнік і этнограф
- 1883: Фрыдрых Алерс-Хестэрман, нямецкі мастак
- 1899: Джэймс Кэгні, галівудскі акцёр
- 1920: Хуан Антоніа Самаранч, іспанскі палітык і бізнесмен, дзеяч Алімпійскага руху (пам. 21.4.2010)
- 1934: Рышард Філіпскі, польскі рэжысёр і акцёр
- 1954: Ангела Меркель, нямецкі палітык, канцлер Германіі
- 1959: Барыс Пятровіч, беларускі празаік
- 1959: Вольга Русілка, беларуская паэтэса, літаратуразнавец
- 1977: Ц'еры Анры, французскі футбаліст
- 1978: Эмілі Сімон, французская спявачка
- 1978: Жусцін Трые, французскі кінасцэнарыст, рэжысёр
Памерлі
- 855: Леў IV, Папа Рымскі
- 924: Эдуард Старэйшы, кароль англійскі з Уэсекскай дынастыі (нар. у 874)
- 1399: Ядвіга Анжуйская, каралева польская
- 1566: Барталамэ дэ лас Касас, святар-дамініканец
- 1632: Хендрык ван Бален Старэйшы, мастак
- 1762: Пётр III, імператар расійскі
- 1766: Джузэпэ Кастыльёнэ, мастак
- 1912: Анры Пуанкарэ, французскі матэматык
- 1918: Нікалай II, імператар расійскі
- 1925: Ловіс Корынт, нямецкі мастак
- 1935: Джордж Вільям Расел, ірландскі паэт
- 1995: Хуан Мануэль Фанхіа, аргенцінскі аўтагоншчык
- 1998: Сяргей Сідор, беларускі географ, педагог (нар. 25.5.1937)
- 2000: Эдзі Агняцвет, беларуская паэтэса, перакладчыца (нар. 11.10.1913)
- 2008: Віталь Мікалаевіч Шкраба, беларускі баксёр
- 2020: Зізі Жанмер, французская балерына
Святкуюць
- Лесота: Дзень караля
- Паўднёвая Карэя: Дзень Канстытуцыі
- Славакія: Дзень незалежнасці
- Фінляндыя: Дзень дэмакратыі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.