Тысячагоддзе: | 2 тысячагоддзе |
---|---|
Стагоддзі: | |
Дзесяцігоддзі: | |
Гады: |
1793 год паводле тэм: |
З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
Культура і мастацтва |
Навука і тэхналогія |
Палітыка |
Спорт |
Падзеі
- 1 лютага: Францыя аб’явіла вайну Англіі і Нідэрландам.
- 6 ліпеня: Заснаваны горад Ціраспаль.
- 5 верасня: Пачаўся тэрор у час Вялікай французскай рэвалюцыі.
- 15 верасня: Распушчана Таргавіцкая канфедэрацыя.
- 21 верасня: Дэпутаты Канвенту збіраюцца ў першы раз і прымаюць рашэнне аб забароне каралеўскай улады ў Францыі.
- 24 верасня: Сойм зацвердзіў Другі падзел Рэчы Паспалітай. Цэнтральная частка Беларусі была далучаная да Расійскай імперыі.
- 5 кастрычніка: Дэкрэтам Нацыянальнага канвента ўведзены Французскі рэспубліканскі каляндар.
- 8 лістапада: Адкрыццё музея Луўра.
- 23 лістапада: Рашэннем Гарадзенскага сойма скасавана дзеянне Канстытуцыі 3 мая і створаных на яе аснове органаў улады.
- 23 лістапада: Жамойцкае староства ВКЛ пераўтворана ў Жамойцкае ваяводства.
Нарадзіліся
- 15 студзеня: Фердынанд Георг Вальдмюлер, аўстрыйскі мастак
- верасень: Іосіф Ярашэвіч, беларускі гісторык, этнограф, прафесар Віленскага ўніверсітэта (пам. 1.2.1860).
- 5 красавіка: Канстанцін Радзівіл, палітычны дзеяч, мецэнат (пам. 6.4.1869)
- 29 ліпеня: Ян Колар, славацкі паэт (пам. 24.1.1852)
- 25 жніўня: Марцін Генрых Ратке, нямецкі анатам і эбрыёлаг (пам. 3.9.1860)
- 15 лістапада: Мішэль Шаль, французскі матэматык і гісторык матэматыкі (пам. 18.12.1880)
- 16 лістапада: Фрэнсіс Дэнбі, ірландскі пейзажыст
- 15 снежня: Генры Чарлз Кэры, амерыканскі эканаміст
Памерлі
- Карла Гальдоні, драматург.
- 1 студзеня: Франчэска Гвардзі, італьянскі мастак.
- 21 студзеня: Людовік XVI, кароль французскі.
- 13 ліпеня: Жан-Поль Марат, адзін з правадыроў Вялікай Французскай Рэвалюцыі.
- 16 кастрычніка: Марыя Антуанета, каралева Францыі.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.