Тысячагоддзе: | 2 тысячагоддзе |
---|---|
Стагоддзі: | |
Дзесяцігоддзі: | |
Гады: |
1773 год паводле тэм: |
З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
Культура і мастацтва |
Навука і тэхналогія |
Палітыка |
Спорт |
Падзеі
- 17 студзеня: Караблі экспедыцыі Джэймса Кука перасеклі (упершыню ў гісторыі) Паўднёвы палярны круг.
- 31 студзеня: Фрыдрых II Вялікі дэкрэтам утварыў новую правінцыю Заходняй Прусіі.
- 21 мая: Аляксандр Сувораў з войскам авалодаў умацаваным турэцкім лагерам Туртукай падчас руска-турэцкай вайны 1768—1774 гадоў, пазней туркі адбілі Туртукай.
- 21 ліпеня: Папа Клімент XIV падпісаў булу аб забароне дзейнасці «Таварыства Ісуса».
- 16 верасня: У Новую Шатландыю прыбыў карабель «Гектар» з шатландскімі пасяленцамі, пачатак хвалі эміграцыі з Шатландыі ў Канаду.
- 30 верасня: У Варшаве скліканы Падзельны сойм, які ратыфікаваў Першы падзел Рэчы Паспалітай.
- 5 кастрычніка: Пачалася аблога Арэнбурга паўстанцамі Пугачова.
- 13 кастрычніка: Шарль Месье адкрыў спіральную галактыку M 51, вядомую таксама як Галактыка Вадаварот.
- 14 кастрычніка: У Рэчы Паспалітай створана Адукацыйная камісія — першае ў свеце міністэрства адукацыі.
- 16 снежня: «Бостанскае чаяпіцце» — напад змагароў за незалежнасць паўночнаамерыканскіх калоній на караблі Брытанскай Ост-Індскай кампаніі.
Нарадзіліся
- 9 мая: Жан Шарль Леанар Сімонд дэ Сісмандзі, швейцарскі эканаміст.
- 23 ліпеня: Томас Макдугал Брысбен, брытанскі ваенны.
- 6 кастрычніка: Луі-Філіп I, кароль французскі.
Памерлі
- 3 жніўня: Станіслаў Канарскі, польскі педагог і палітычны пісьменнік.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.