16 красавіка — сто шосты (сто сёмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі

Берлінскі паветраны мост.
- 1346: Стэфан Ураш IV Душан быў каранаваны як «цар сербаў і грэкаў».
- 1818: Ян Чачот паводле рэкамендацыі Адама Міцкевіча залічаецца ў Таварыства філаматаў.
- 1934: У СССР уведзена ганаровае званне Герой Савецкага Саюза.
- 1945: Савецкія войскі пачалі Берлінскую наступальную аперацыю.
- 1949: Па Берлінскім паветраным мосце ў Заходні Берлін за дзень было дастаўлена 12849 тон грузаў.
- 1983: Студэнты-беларусы ў Варшаве ў межах Згуртавання польскіх студэнтаў (ZSP) стварылі Раду культуры студэнтаў беларускай нацыянальнасці.
- 1992: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Кубай.
- 1999: Пачаў камерцыйную дзейнасць першы сотавы аператар стандарту GSM у Беларусі — кампанія «Мабільная лічбавая сувязь» (з жніўня 2019 — «А1»).
- 2003: Падпісаны Афінскі трактат аб прыняцці ў ЕС дзесяці дзяржаў: Венгрыі, Польшчы, Кіпра, Літвы, Латвіі, Мальты, Славакіі, Славеніі, Чэхіі і Эстоніі.
Нарадзіліся

Язэп Варонка
- 1319: Іаан II Добры, кароль французскі
- 1660: Ганс Слоан, англійскі медык, натураліст
- 1844: Анатоль Франс, французскі пісьменнік
- 1863: Людвік Куба, чэшскі этнограф, мастак і пісьменнік
- 1867: Уілбер Райт, пачынальнік самалётабудавання, старэйшы з братоў Райт (пам. 30.5.1912)
- 1887: Гуд'ёўн Самуэльсан, ісландскі архітэктар
- 1889: Чарлі Чаплін, амерыканскі акцёр (пам. 25.12.1977)
- 1891: Язэп Варонка, беларускі палітык, першы старшыня Народнага сакратарыята БНР (пам. 4.7.1952)
- 1921: Пітэр Усцінаў, англійскі пісьменнік, акцёр, рэжысёр
- 1924: Алег Луцэвіч, беларускі мастак-графік, педагог
- 1924: Генры Манчыні, амерыканскі кампазітар і дырыжор
- 1927: Бенедыкт XVI, Папа Рымскі
- 1928: Алег Сурскі, беларускі дызайнер, мастак, арт-крытык і мастацтвазнаўца
- 1935: Анатоль Клышка, беларускі пісьменнік
- 1935: Дамінік Венер, французскі пісьменннік, гісторык
- 1940: Маргрэтэ II, каралева Даніі
- 1971: Наталля Зверава, беларуская тэнісістка
- 1971: Свен Фішэр, нямецкі біятланіст
- 1977: Алек Век, англійская топ-мадэль
Памерлі
.jpg.webp)
Франсіска Гойя
- 69: Марк Сальвій Атон, імператар рымскі
- 1446: Філіпа Брунелескі, італьянскі архітэктар, скульптар і навуковец (нар. 1377)
- 1757: Даніель Гран, аўстрыйскі мастак
- 1788: Жорж-Луі Леклерк дэ Бюфон, французскі натураліст
- 1828: Франсіска Гойя, іспанскі мастак (нар. 30.3.1746)
- 1913: Міраслаў Кралевіч, харвацкі мастак і скульптар
- 1940: Адам Багдановіч, беларускі фалькларыст, этнограф і мовазнавец, бацька М. Багдановіча (нар. 20.3.1862)
- 1951: Адольф Рудольфавіч Больм, амерыканскі танцоўшчык
- 1967: Алесь Рылько, беларускі драматург
- 1968: Фэй Бейнтэр, амерыканская актрыса
- 1972: Ясунары Кавабата, японскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 1968 года (нар. 11.6.1899)
- 1977: Альфрэд Леніца, польскі мастак
- 1978: Нагаміці Курода, японскі арнітолаг
- 1978: Рыхард Лінднер, амерыканскі мастак
- 1985: Скот Брэйдзі, амерыканскі акцёр
- 1998: Альберта Кальдэрон, аргенцінскі матэматык
Святкуюць
Балгарыя, Дзень першай канстытуцыі, Дзень юрыста.
Данія,
Грэнландыя, Дзень нараджэння каралевы Маргрэт.
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме 16 красавіка
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.