147-я зенітная ракетная брыгада | |
---|---|
![]() | |
Гады існавання | з 1949 г. |
Краіна |
![]() |
Падпарадкаванне | Генеральны штаб Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь |
Уваходзіць у | Паўночна-заходняе аператыўнае камандаванне |
Тып | баявая вайсковая часць |
Дыслакацыя | штаб — Бабруйск |
147-я зені́тная раке́тная брыга́да — падраздзяленне ўзброеных сіл Беларусі. Месца дыслакацыі штаба — Бабруйск.
Гісторыя
У 1949 годзе з кадраў 5-й гвардзейскай механізаванай арміі і афіцэрскага складу Беларускай ваеннай акругi была створана 110-й армейская зенітная артылерыйская брыгада.
У 1956 годзе брыгада была перафарміравана ў 58-ю зенітную артылерыйскую дывізію. У 1960 годзе яна стала 160-м зенітным артылерыйскім палком сярэдняга калібра. У 1962 годзе полк быў абсталяваны найноўшай па тых часах зенітнай ракетнай тэхнікай — ЗРК С-75. У 1963 годзе воінская часць атрымала новую назву — 160-ы асобны зенітны ракетны полк.
З 8 чэрвеня 1972 года полк перайшоў на штаты 147-й зенітнай ракетнай брыгады, брыгада атрымала новае ўзбраенне — ЗРК «Круг-М». За поспехі ў баявой падрыхтоўцы і ўзорную воінскую дысцыпліну злучэнне было ўзнагароджана пераходным Чырвоным Сцягам ваеннага савета ЧБВА.
З 1988 па 1990 год падраздзяленні брыгады атрымалі новую баявую тэхніку — зенітныя ракетныя сістэмы С-300В.
31 студзеня 2011 года брыгада ўвайшла ў склад Паўночна-Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ВПС і войскаў СПА.
Спасылкі
- Мікалай Макарэвіч. 147-Я ЗЕНИТНАЯ РАКЕТНАЯ БРИГАДА (руск.)(недаступная спасылка). Белорусская военная газета «Во славу Родины!» (29 сакавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2017.