Славутасць
Дом па вуліцы Першамайскай, 12
53°53′56″ пн. ш. 30°19′59″ у. д.
Краіна  Беларусь
Горад Магілёў
Архітэктар Леў Мікалаевіч Рымінскі
Будаўніцтва 19501954 гады
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом па Першамайскай вуліцы, 12 — жылы дом у Шклоўскім пасадзе Магілёва, размешчаны паміж вуліцай Лазарэнкі і 1-м Крутым завулкам. Пабудаваны ў 19501954 гадах па праекце архітэктара Л. Рымінскага. У доме 143 кватэры[1].

Цэнтральная частка дома

З 1968 года ў доме працавала спецыялізаванае атэлье 1-га разраду «Абнавіце» па рамонце мужчынскай і жаночай вопраткі і лёгкага адзення. Уваходзіла ў склад фабрыкі індпашыву і рамонту адзення. Выконвала таксама пашыў верхняй мужчынскай і жаночай вопраткі, лёгкага жаночага адзення, пашыў штаноў, рамонт вырабаў з натуральнай скуры, футра[2].

Таксама ў савецкія часы ў будынку размяшчаўся гастраном «Тэатральны», цяпер «Перекрёсток 11».

Зноскі

  1. Воинов А. А. Жилищное строительство в Белорусской ССР: [Учеб, пособие для архит. спец, вузов и техникумов]. Мн.: Выш. школа, 1980. — С. 105. — 224 с.
  2. «Обновите» // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.