← кастрычнік → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | |
7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 |
14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 |
21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 |
28 | 29 | 30 | 31 | |||
2024 |
13 кастрычніка — дзвесце восемдзесят шосты (дзвесце восемдзесят сёмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 43: Нерон абвешчаны імператарам.
- 1307: У Францыі, паводле загаду караля Філіпа IV, праведзеныя массавыя арышты тампліераў, у тым годзе 13.10 выпадала на пятніцу.
- 1773: Шарль Месье адкрыў спіральную галактыку Вадаварот.
- 1795: У Санкт-Пецярбургу ўпаўнаважаныя Аўстра-Венгрыі, Прусіі і Расіі падпісалі канвенцыю аб 3-м падзеле Рэчы Паспалітай.
- 1827: Падчас руска-персідскай вайны 1826—1828 расійскія войскі на чале з І. Ф. Паскевічам узялі Эрывань (Ерэван)
- 1887: Адкрыты астэроід (271) Пентэсілея.
- 1929: У Мінску пачаўся рух трамваяў.
- 1941: Створана Беларуская народная самапомач.
- 1993: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Замбіяй.
- 1999: Утворана каталіцкая Віцебская дыяцэзія.
Нарадзіліся
- 1474: Марыёта Альберцінелі, італьянскі мастак
- 1847: Эдвард Вайніловіч, гаспадарчы і палітычны дзеяч Беларусі і Расійскай імперыі (пам. 16.6.1928)
- 1888: Язэп Драздовіч, беларускі мастак, скульптар, этнограф (пам. 15.8.1954)
- 1896: Мікола Шчакаціхін, мастацтвазнавец, гісторык, тэарэтык мастацтва, даследаваў выяўленчае мастацтва і архітэктуру Беларусі ад старажытнейшых часоў да сучаснасці (пам. 1.4.1940)
- 1896: Мікалай Шчаглоў-Куліковіч, беларускі кампазітар, музыколаг
- 1909: Арт Тэйтум, амерыканскі джазавы віртуоз
- 1925: Маргарэт Тэтчэр, прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі (1979—1990)
- 1931: Раймон Капа, французскі футбаліст
- 1932: Джон Грыгс Томпсан, матэматык-алгебраіст
- 1936: Крысцінэ Нёстлінгер, аўстрыйская дзіцячая пісьменніца
- 1948: Нусрат Фацех Алі Хан, пакістанскі спявак
- 1971: Саша Барон Коэн, брытанскі акцёр, комік
- 1982: Ян Торп, аўстралійскі плывец
Памерлі
- 1815: Іаахім Мюрат, напалеонаўскі маршал
- 1852: Джон Лойд Стэфенс, амерыканскі маяніст
- 1879: Генры Чарлз Кэры, амерыканскі эканаміст
- 1979: Дзмітрый Лукас, беларускі кампазітар (нар. 16.6.1911)
- 1981: Антоніа Берні, аргенцінскі мастак
- 1986: Андрэй Бембель, беларускі скульптар, народны мастак Беларусі (нар. 30.10.1905)
- 2001: Максім Лужанін, беларускі паэт, празаік, кінадраматург, перакладчык (нар. 2.11.1909)
- 2004: Уладзімір Міхнюк, беларускі гісторык (нар. 27.9.1947)
- 2008: Гіём Дэпардзьё, французскі акцёр
- 2013: Вольга Аросева, расійская актрыса
- 2016: Пхуміпон Адульядэт (Рама IX), кароль Тайланда (нар. 5.12.1927)
- 2019: Чарлз Джэнкс, амерыканскі архітэктар
- 2023: Луіза Глюк, амерыканская паэтэса
Святкуюць
- Міжнародны дзень за зніжэнне стыхійных бедстваў
- Азербайджан: Дзень працаўнікоў азербайджанскай чыгункі
- Амерыканскія і Брытанскія Віргінскія астравы: Дзень сяброўства
- Афганістан: Дзень заснавання Нацыянальнай Асамблеі Рэспублікі
- Тайланд: Нацыянальны дзень паліцыі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.