111-я артылерыйская брыгада | |
---|---|
Гады існавання | з 1939 г. |
Краіна | Беларусь |
Падпарадкаванне | Генеральны штаб Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь |
Уваходзіць у | Заходняе аператыўнае камандаванне |
Тып | баявая вайсковая часць |
Дыслакацыя | Брэст |
Знакі адрознення | |
Камандзіры | |
Дзеючы камандзір | гвардыі палкоўнік А. Лявонаў |
111-я гвардзе́йская Кё́нігсбе́ргская Чырванасця́жная, о́рдэна Куту́зава II ступе́ні артылеры́йская брыга́да — падраздзяленне ўзброеных сіл Беларусі. Месца дыслакацыі — горад Брэст.
Гісторыя
111-я брыгада пачала адлік сваёй гісторыі 15 кастрычніка 1939 года ў горадзе Вялікія Лукі. І практычна адразу ўступіла ў баявое супрацьстаянне: з 1940 года ўдзельнічала ў вайне з Фінляндыяй ў складзе 7-й арміі, а 12-13 сакавіка штурмавала горад Выбарг. Пасля фінскай кампаніі брыгада была перадыслакавана ва ўкраінскі горад Белая Царква. Тут і заспела яе Вялікая Айчынная вайна.
Напачатку ліпеня 1941-га часць перакінулі на Заходні фронт пад Віцебск, дзе на станцыі Рудня яе ваяры прынялі бой з нямецкай арміяй. Увосень 1941 года брыгада прымала актыўны ўдзел у абароне Масквы, за што ў студзені 1942 года адной з першых артылерыйскіх часцей атрымала найменне гвардзейскай.
З 1943 па 1944 год гвардзейцы вызвалялі тэрыторыю Беларусі і Літвы. У чэрвені 1944 года брыгада ўдзельнічала ў прарыве абароны праціўніка ў раёне Віцебску і вызваленні паўночнай часткі Беларусі.
У красавіку 1945 года за авалоданне гарадамі Вормдыт і Мельзак брыгаду ўзнагародзілі ордэнам Кутузава II ступені. А баявыя дзеянні ў гады Вялікай Айчыннай вайны гвардзейцы завяршылі штурмам горада-крэпасці Кёнігсберг і назаўжды ўпісалі ў найменне злучэння ганаровае «Кёнігсбергская».
У верасні 1945 года брыгада была перадыслакавана ў Бабруйск, а з 1961-га — у Брэст. І да 2002 года знаходзілася на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці ў ваенным гарадку, які быў пабудаваны палякамі ў 1932 годзе для 31-га палка лёгкай артылерыі.
Спасылкі
- Мікалай Макарэвіч. С ЮБИЛЕЕМ, БОУП! (руск.)(недаступная спасылка). Белорусская военная газета «Во славу Родины!» (5 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2016.