101-я партызанская брыгада імя Аляксандра Неўскага | |
---|---|
Гады існавання | 1943—1944 |
Краіна |
СССР Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Мінскае партызанскае злучэнне |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 1300 партызан (1.07.1944) |
Дыслакацыя | Старобінскі раён |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры |
|
101-я партызанская брыгада імя Аляксандра Неўскага — партызанская брыгада, створаная ў чэрвені 1943 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Старобінскага раёна. 1 ліпеня 1944 года брыгада (1300 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камандзіру брыгады Дз. Ц. Гуляеву было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Склад
Брыгада была створана на базе атрадаў В. Ц. Меркуля (пазней імя Сталіна, арганізаваны ў ліпені 1941) і Дз. Ц. Гуляева (пазней імя Дз. Ц. Гуляева, арганізаваны ў маі 1942 года) вылучанага 258-й партызанскай брыгадай імя В. У. Куйбышава 4-га (пазней атрад імя Бандараўца)[1], атрада імя Харсеева[2].
На дату злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі:
- атрад імя Сталіна;
- атрад імя Гуляева;
- атрад імя Ламейкі[3];
- атрад імя Бандараўца.
Камандаванне
Камандзіры
- Дз. Ц. Гуляеў (загінуў);
- М. Дз. Курыльчык.
Камісар
- В. Ц. Меркуль.
Начальнікі штаба
- С. М. Палякоў (загінуў);
- П. З. Ігнашчанка.
Гісторыя
Партызаны ў «рэйкавай вайне» падарвалі 3,3 тысячы рэек. Знішчылі 74 аўтамашыны, папсавалі 72,5 км тэлефонна-тэлеграфнай лініі. Разбілі гарнізоны ў вёсках Івань Слуцкага, Пагост Старобінскага раёнаў і іншых. 18—27 мая 1944 года ўдзельнічалі ў баях супраць карнікаў, правялі 4 абарончыя баі каля вёсак Вялікія Лістападавічы, Мазуршчына, Мелкавічы, Ананчыцы, Скаўшын, Чырвонае Возера, Крушнікі. 29 чэрвеня 1944 года з боем занялі Старобін і пераправу на рэчцы Случы, утрымлівалі іх да падыходу Чырвонай Арміі.
Памяць
У 1965 годзе ў вёсцы Махнавічы Салігорскага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік.
Гл. таксама
- Старобінскі бой (1942);
- Старобінскі бой (1944)
Зноскі
Літаратура
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.