10. Armee 10 Армія | |
---|---|
ням.: 10. Armee | |
![]() | |
Гады існавання | 26 студзеня 1915 — 6 студзеня 1919 |
Краіна |
![]() |
Тып | Пяхота |
Удзел у | Усходні фронт Першай сусветнай вайны |
10-я а́рмія (ням.: 10. Armee / Armeeoberkommando 10 / A.O.K. 10) — воінскае аб’яднанне армейскага узроўню Імперскай Германскай Арміі падчас Першай сусветнай вайны.
Была сфармавана ў студзені 1915 года ў Кёльне. Увесь час свайго існавання ваявала выключна на Усходнім фронце. Была расфармавана 6 студзеня 1919 года.
Гісторыя баявых дзеянняў
Падчас Першай сусветнай вайны 10-я армія была размешчана на Усходнім фронце, дзе яна ваявала супраць Расіі. Яна таксама прыняла ўдзел у акупацыі Польшчы і Беларусі ў канцы 1918 года, калі вайна скончылася.
Баявы склад на 1 лютага 1915 года
- XXІ корпус
- XXXІX рэзервовы корпус
- XXXVIIІ рэзервовы корпус
Камандуючыя
- генерал-палкоўнік (з 18.12.1917 генерал-фельдмаршал) Герман фон Айхгорн (26.01.1915 — 5.03.1918)
- генерал ад інфантэрыі Эрых фон Фалькенгайн (15.03.1918 — 6.01.1919)
Спасылкі
Літаратура
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.