.қаз | |
---|---|
Увядзенне | 2012 |
Тып дамена | Нацыянальны дамен верхняга ўзроўню |
Статус | Актыўны |
Прызначэнне | Аб'екты, звязаныя з Казахстанам |
Вэб-сайт | nic.kz |
.қаз — нацыянальны дамен верхняга ўзроўню для Казахстану, быў зарэгістраваны 3 сакавіка 2012 года[1]. Першым сайтам дамену быў тест.қаз. Дамен стаў трэцім кірылічным даменам у свеце пасля .рф для Расіі і .срб для Сербіі.
Дамены другога ўзроўню ўключаюць[2]:
- .мем.қаз – дзяржаўныя сайты;
- .бiл.қаз – сайты навучальных устаноў;
- .ком.қаз – камерцыйныя арганізацыі;
- .қау.қаз – некамерцыйныя арганізацыі;
- .қор.қаз – старонкі абарончых сіл краіны;
- .бай.қаз – прадпрыемствы сувязі.
Гл. таксама
Зноскі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.