(16) Псіхея | |
---|---|
Адкрыццё | |
Першаадкрывальнік | А. дэ Гаспарыс |
Месца выяўлення | Абсерваторыя Кападзімонтэ |
Дата выяўлення | 17 сакавіка 1852 |
Эпанім | Псіхея |
Альтэрнатыўныя абазначэнні | A852 FA[1] |
Катэгорыя | Галоўны пояс астэроідаў |
Арбітальныя характарыстыкі | |
JD 2456400.5 |
|
Эксцэнтрысітэт (e) | 0,1367578 |
Вялікая паўвось (a) |
437,235 млн км (2,9227335 а.а.) |
Перыгелій (q) |
377,439 млн км (2,5230269 а.а.) |
Афелій (Q) |
497,03 млн км (3,3224401 а.а.) |
Перыяд абарачэння (P) | 1 825,081 сут (4,997 г) |
Сярэдняя арбітальная скорасць | 17,34 км/с |
Схіленне (i) | 3,09848° |
Даўгата ўзыходнага вузла (Ω) | 150,28885° |
Аргумент перыгелія (ω) | 227,12299° |
Сярэдняя анамалія (M) | 216,34141° |
Фізічныя характарыстыкі | |
Дыяметр |
253,16 ± 4 км (IRAS) 240 × 185 × 145 км[2] 186 км (сфера) |
Маса | 2,27×1019 кг[2] |
Шчыльнасць | 3,3 ± 0,7 г/см³[3] |
Паскарэнне свабоднага падзення на паверхні | 0,06 м/с² |
2-я касмічная скорасць | 0,154 км/с |
Перыяд вярчэння | 4,196 гадз[4] |
Спектральны клас | M (X) |
Бачная зорная велічыня | 9,22 — 12,19m |
Абсалютная зорная велічыня | 5,90m |
Альбеда | 0,1203 |
Сярэдняя тэмпература паверхні | 160 К (−113 °C) |
(16) Псіхея — вельмі буйны астэроід галоўнага пояса, які належыць да багатага металамі спектральнага класа M. Дзякуючы значным памерам і высокаму ўтрыманню металаў у пародзе на яго даводзіцца амаль 1 % масы ўсіх цел пояса астэроідаў, што дазваляе яму ўваходзіць у дзясятку самых масіўных астэроідаў галоўнага пояса.
Астэроід адкрыты 17 сакавіка 1852 года італьянскім астраномам Анібале дэ Гаспарысам у абсерваторыі Кападзімонтэ ў Неапалі і названы ў гонар Псіхеі, увасаблення душы ў старажытнагрэчаскай міфалогіі[5].
Першыя адкрытыя астэроіды атрымлівалі спецыяльныя сімвалы нароўні з планетамі. Але калі колькасць адкрытых астэроідаў перавысіла паўтары дзясяткі, ад гэтай сістэмы адмовіліся. Наўзамен яе ў 1851 годзе нямецкі астраном Іаган Энке прапанаваў выкарыстоўваць перад назвай астэроіда яго парадкавы нумар у круглых дужках. А Псіхея як раз і стала першым астэроідам, які быў адкрыты пасля зацвярджэння гэтай прапановы[6].
Вынікі радыёлакацыйных даследаванняў дазваляюць гаварыць пра даволі высокае ўтрыманне жалеза і нікелю ў пародах астэроіда[7][8], прычым без усякіх прымешак вады ці вадазмяшчальных мінералаў[9], што з’яўляецца даволі вялікай рэдкасцю сярод металічных астэроідаў класа M. Таксама ёсць невялікая колькасць піраксенаў[10]. На аснове гэтага выказаваюць здагадку, што Псіхея ўяўляе сабой фрагмент, — а менавіта металічнае ядро, — буйнейшага цела, протаастэроіда, які быў разбураны ў выніку сутыкнення з іншым буйным аб’ектам.
Урэшце, калі б Псіхея была рэшткам нейкага бацькоўскага цела, то можна было б чакаць прысутнасці і іншых фрагментаў гэтага цела на падобных арбітах, як у выпадку з астэроідам Веста. Тым не менш, астранамічныя назіранні паказваюць іх поўную адсутнасць — Псіхея не ўваходзіць ні ў адно астэроіднае сямейства[11]. Паводле адной з гіпотэз, катастрофа адбылася ў самым пачатку гісторыі Сонечнай сістэмы і ўсе сляды сутыкнення, накшталт пылі і дробных фрагментаў, былі рассеянны за мільярды гадоў, якія прайшлі з часу гэтай катастрофы. Падобнае магло адбыцца за кошт далейшых сутыкненняў гэтых фрагментаў з іншымі астэроідамі, а таксама іх трапленні ў зоны арбітальных рэзанансаў, якія маглі сказіць іх арбіты да непазнавальнасці.
Вялікія памеры і высокая шчыльнасць робіць Псіхею досыць масіўнай, каб аказваць гравітацыйныя абурэнні на арбіты іншых драбнейшых астэроідаў, у выпадку іх збліжэння з ёю. Падобныя падзеі дазваляюць з даволі высокай ступенню дакладнасці вымераць масу гэтага цела. Першапачаткова маса астэроіда ацэньвалася ў 5×1019 кг, а шчыльнасць — у 6,49 ± 2,94 г/см³[2], але пасля адзнака масы была зніжана да 2,57×1019 кг[12]. Па апошніх даных маса Псіхеі складае 2,27×1019 кг.
Разам з тым вяліся назіранні з мэтай усталявання памераў астэроіда, на аснове якіх таксама можна было б судзіць пра шчыльнасць гэтага цела. Так паводле даных інфрачырвонага тэлескопа IRAS максімальны памер Псіхеі спачатку ацэньваўся як 253 км, але аналіз пакрыцця зорак, якія назіраліся ў Мексіцы 22 сакавіка і 16 мая 2002 года, дазволіў ідэнтыфікаваць яго як эліпсоід з памерамі 214×181×145 км[13] і шчыльнасцю адпаведна 3,3 ± 0,7 г/см³[3].
Таксама, на аснове крывых бляску астэроіда, вызначана, што яго вось вярчэння арыентавана на адзін з двух магчымых пунктаў з каардынатамі (β, λ) = (-9°, 35°) і (β, λ) = (-2°, 215°) з дакладнасцю да ± 10°[14]. Гэта сведчыць пра нахіл восі вярчэння астэроіда прыблізна 95° — гэта значыць ён круціцца «лежачы на боку», як і планета Уран[15].
Касмічныя даследаванні
28 лютага 2020 года NASA заключыла з SpaceX кантракт на суму 117 мільёнаў долараў ЗША на запуск касмічнага карабля Psyche і двух другарадных місій малых спадарожнікаў.
13 кастрычніка 2023 года адбыўся запуск касмічнага апарата NASA Psyche, прызначанага для вывучэння астроіда[16]. Запуск здзейдзеснены з пляцоўкі 39А касмічнага цэнтра імя Кенэдзі. Запуск Psyche стаў першай навуковай місіяй, выведзенай ракетай Falcon Heavy. Гэта дасць магчымасць не выкарыстоўваць цеплавыя шчыты і не здзяйсняць гравітацыйны манеўр каля зямлі, а зонд пры гэтым дасягне астэроіда ў 2026 годзе, здзейсніўшы гравітацыйны манеўр каля Марса ў 2023 годзе[17][18]. Аднак праз збоі праграмнага забеспячэння, давялося карэктаваць планы палёту, і адтэрмінаваць выхад на арбіту Псіхеі на 2029 год. Аднак канструктары разлічваюць што апарат прапрацуе да 2031 года.[19]
Праз год пасля прыбыцця зонд павінен пачаць спускацца па спіральнай арбіце да паверхні астэроіда — максімальнае збліжэнне арыентыровавачна складзе 105,5 км.[20]
Гл. таксама
- Спіс астэроідаў (1—100)
- Класіфікацыі малых планет
Зноскі
- ↑ JPL Small-Body Database Праверана 16 кастрычніка 2023.
- 1 2 3 Jim Baer. Recent Asteroid Mass Determinations(недаступная спасылка). Personal Website (2011). Архівавана з першакрыніцы 21 кастрычніка 2013. Праверана 14 красавіка 2012.
- 1 2 Lupishko, D. F. (2006). "On the bulk density and porosity of M-type asteroid 16 Psyche". Solar System Research. 40 (3): 214–218. Bibcode:2006SoSyR..40..214L. doi:10.1134/S0038094606030051.
- ↑ PDS lightcurve data
- ↑ Lutz D. Schmadel, International Astronomical Union. Dictionary of Minor Planet Names. — 5-th Edition. — Berlin Heidelberg New-York: Springer-Verlag, 2003. — P. 16. — ISBN 3-540-00238-3.
- ↑ Hilton, J.. When Did the Asteroids Become Minor Planets? . U.S. Naval Observatory (17 верасня 2001). Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2010. Праверана 3 красавіка 2007.
- ↑ S.J. Ostro (1985). "Radar observations of asteroids and comets". Astronomical Society of the Pacific, Publications. 97: 877. Bibcode:1985PASP...97..877O. doi:10.1086/131619.
- ↑ C. Magri; et al. (1999). "Mainbelt Asteroids: Results of Arecibo and Goldstone Radar Observations of 37 Objects during 1980–1995". Icarus. 140 (2): 379. Bibcode:1999Icar..140..379M. doi:10.1006/icar.1999.6130.
{{cite journal}}
: Непасрэднае ўжыванне et al. у:|author=
(даведка) - ↑ E. Merenyi; et al. (1997). "Prediction of Water in Asteroids from Spectral Data Shortward of 3 µm". Icarus. 129 (2): 421. Bibcode:1997Icar..129..421M. doi:10.1006/icar.1997.5796.
{{cite journal}}
: Непасрэднае ўжыванне et al. у:|author=
(даведка) - ↑ P.S. Hardersen, M.J. Gaffey and P.A. Abell (2005). "Near-IR spectral evidence for the presence of iron-poor orthopyroxenes on the surfaces of six M-type asteroids". Icarus. 175 (1): 141. Bibcode:2005Icar..175..141H. doi:10.1016/j.icarus.2004.10.017.
- ↑ D.R. Davis, P. Farinella, & M. Francesco (1999). "The Missing Psyche Family: Collisionally Eroded or Never Formed?". Icarus. 137 (1): 140. Bibcode:1999Icar..137..140D. doi:10.1006/icar.1998.6037.
{{cite journal}}
: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (link) - ↑ Astrometric masses of 21 asteroids, and an integrated asteroid ephemeris. Celestial Mechanics and Dynamical Astronomy.(недаступная спасылка) (2008). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2011. Праверана 11.10.2008.
- ↑ Occultation of TYC 5783-01228-1 by (16) Psyche 2004 May 16 . Royal Astronomical Society of New Zealand. Архівавана з першакрыніцы 21 кастрычніка 2008. Праверана 4 снежня 2008.
- ↑ M. Kaasalainen; et al. (2002). "Models of Twenty Asteroids from Photometric Data" (PDF). Icarus. 159 (2): 369. Bibcode:2002Icar..159..369K. doi:10.1006/icar.2002.6907. Праверана 16 May 2006.
{{cite journal}}
: Непасрэднае ўжыванне et al. у:|author=
(даведка) - ↑ Models of Twenty Asteroids from Photometric Data(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2011. Праверана 1 снежня 2015.
- ↑ Strickland, Ashley. NASA launches a spacecraft to visit Psyche, an unseen metal world (англ.). CNN (13 кастрычніка 2023). Праверана 6 лістапада 2023.
- ↑ {{cite web/url=https://www.jpl.nasa.gov/news / news.php? feature=6854 / title=НАСА пераносіць запуск місіі Psyche да металічнага астэроіда/lang=ru / вэб-сайт=рэактыўны рух НАСА Laboratory|date=2017-05-24|archive-url=https://web.archive.org/web/20201202160156/https://www.jpl.nasa.gov/news/news.php?feature=6854%7Carchive-date=2020-12-02%7Caccess-date=2021-08-11%7Cdeadlink=yes}}
- ↑ {{cite web / url=https: / / www. astronews. ru / cgi-bin / mng.cgi?старонка=навіны і анонсы=9796 / title=НАСА дабрыла пачатак місіі "занаванне псіхікі" да астэроіда (16) псіх на год раньше|lang=ru|website=AstroNews.ru|date=2017-05-24|archive-url=https://web.archive.org/web/20210812101504/https://www.astronews.ru/cgi-bin/mng.cgi?page=news&news=9796%7Cдата архіва = 2021-08-12 / Дата доступу=2021-08-12 / зваротная спасылка=няма}}< / ref>. Праз год пасля прыбыцця зонд павінен быў пачацца са спіралі, каб дабрацца да вяршыні астэроіда — максі-мальная адлегласць складае 105,5 км<спасылка >Максім Агаджанов. НАША: падчас экспедыцыі на Венеру мы прызначаем два зонда ў пояс астэроідаў (руск.). «Хабр». Праверана 5 студзеня 2017.
- ↑ The Wikipedia Library (англ.). wikipedialibrary.wmflabs.org. Праверана 6 лістапада 2023.
- ↑ НАСА: вместо экспедиции на Венеру мы направим два зонда в пояс астероидов (руск.). Хабр (5 студзеня 2017). Праверана 6 лістапада 2023.