![](../I/%D0%9D%D0%B5_%D1%80%D0%B0%D1%81%D1%82%D1%80%D0%B0%D0%BB%D1%8F%D0%BD%D1%8B%D1%8F_(%D0%BB%D0%B0%D0%B3%D0%B0%D1%82%D1%8B%D0%BF).jpg.webp)
(Не)расстраляныя — праект партала Тузін Гітоў, прысвечаны памяці рэпрэсаваных у 1930-х беларускіх творцаў[1]. Падрыхтавана кніжнае выданне з музычным дадаткам, праведзены лекцыі з выступамі музыкаў у Мінску і прэзентацыі ў рэгіёнах.
Праект пакліканы вярнуць імёны і творы рэпрэсаваных дзеячаў беларускай культуры ў сучасны дыскурс. Падрыхтаванае да друку ўнікальнае выданне ўвабрала 18 гісторыяў жыцця рэпрэсаваных беларускіх літаратараў, больш за сто абраных твораў ды каля сотні архіўных фотаздымкаў, частка з якіх апублікаваная ўпершыню. Таксама да кнігі далучаны музычны CD-дадатак з песнямі на словы герояў праекту. Аб’ём кнігі — больш за 300 старонак. Аздабленнем выдання займалася дызайнерка Наста Шастак.
Над выданнем працавалі знаныя даследчыкі літаратуры і культуры, якія ўпершыню ў гісторыі сучаснай Беларусі падрыхтавалі і прачыталі адкрытыя лекцыі пра герояў гэтага праекту. 12 лекцыяў прайшлі ў 2017 годзе ў кнігарні «Логвінаў». Увосень 2018 году ў межах праекту ў кнігарні «Логвінаў» адбыліся 6 новых лекцыяў. Прэзентацыі праекту з адкрытымі лекцыямі запланаваныя ва ўсіх абласных гарадах.
![]() |
Мы хочам каб творы закатаваных пісьменнікаў ведалі, а іх твары пазнавалі. Перакананы, што каб дасягнуць такой мэты, варта працаваць на ўсіх узроўнях успрыняцця і рабіць гэта густоўна, прыгожа і па-сучаснаму. | ![]() |
Пры паспяховай рэалізацыі задумы з кніжным выданнем у межах праекту «(Не)расстраляныя» аўтары плануюць зрабіць тэатральную пастаноўку паводле аднаго з твораў беларускай літаратуры 1930-х[2][3][4].
Зноскі
- ↑ Горбаш, Леша; Кашликов, Антон; palasatka. Вспомнить все: таймлайн беларусской музыки 2010–2019 (руск.). 34mag (26 снежня 2019). Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2019. Праверана 30 снежня 2019.
- ↑ "Прэзентацыя праекта "(Не)растраляныя" ў Гродне". Hrodna.life. Архівавана з арыгінала 27 красавіка 2019. Праверана 2019-04-27.
{{cite news}}
: Невядомы параметр|deadurl=
ігнараваны (прапануецца|url-status=
) (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр:|coauthors=
(даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2019. Праверана 27 красавіка 2019.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2019. Праверана 27 красавіка 2019. - ↑ "(Не)расстраляная гісторыя". Лятучы ўніверсітэт. 30 кастрычніка 2017. Праверана 2019-04-27.
{{cite news}}
: Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр:|coauthors=
(даведка) Архіўная копія . Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2019. Праверана 27 красавіка 2019. - ↑ "У 1937 годзе беларусаў хацелі ператварыць у біямасу: Статкевіч заклікае ўшанаваць памяць ахвяраў камунізму". Belsat. 2017.10.24 23:00. Праверана 2019-04-27.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр:|coauthors=
(даведка)
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- (Не)расстраляныя ў сацыяльнай сетцы «Instagram»