Яўхім Яўсеевіч Кіпель | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 снежня 1895 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 ліпеня 1969 (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Вітаўт Кіпель |
Род дзейнасці | публіцыст, педагог, палітык, палітычны актывіст, біёлаг, настаўнік |
Навуковая сфера | палітычная дзейнасць[d][1] і біялогія[1] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Яўхім Яўсеевіч Кіпель (25 снежня 1895, Байлюкі, Бабруйскі павет, Мінская губерня (цяпер Глускі раён Магілёўскай вобласці) — 27 ліпеня 1969, ЗША. Крыптанімы: К-ль; Я.К-ль) — беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, педагог, публіцыст.
Біяграфія
З 1915 года — удзельнік 1-й сусветнай вайны, скончыў 2-ю Кіеўскую ваенную школу прапаршчыкаў. З 1918 года — у Чырвонай Арміі. З 1921 года — у Мінску, член Навукова-тэрміналагічнай камісіі пры Наркамасвеце БССР. Вучыўся ў БДУ (скончыў у 1926), у 1922—1927 гадах выкладаў беларускую мову і прыродазнаўства ў школах Мінска. З 1926 года — сакратар аддзела прыроды і народнай гаспадаркі Інбелкульта, адначасова лектар на педкурсах у Мінску. Са студзеня 1928 года — аспірант БДУ, у кастрычніку 1929 года выключаны па ідэалагічных матывах. З сакавіка 1930 года — выкладчык Мінскіх педкурсаў пры педтэхнікуме.
Арыштаваны ДПУ БССР 28 чэрвеня 1930 года па справе «Саюза вызвалення Беларусі»; паводле пастановы Калегіі АДПУ СССР ад 10 сакавіка 1931 года высланы ў Налінск Вяцкай вобласці на 5 гадоў. Паўторна арыштаваны ў Арле ў снежні 1935 года, асуджаны на 5 гадоў лагераў. Вызвалены ў снежні 1940 года. Пасля вызвалення настаўнічаў у Саратаве. У пачатку 1942 года мабілізаваны ў Чырвоную Армію. З чэрвеня 1942 года ў Мінску. Супрацоўнічаў з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі. Працаваў у Інспекцыі беларускіх школ, Беларускай народнай самапомачы. Рэдагаваў газету «Голас вёскі». З 1944 года — кіраўнік навуковага аддзела БЦР. На 2-м Усебеларускім кангрэсе абраны яго старшынёй.
З сярэдзіны 1944 года — у Германіі. Падрыхтаваў да друку кнігу ўспамінаў пра савецкія лагеры «З іхняга раю».
З 1950 года — у ЗША, з 1951 года ўваходзіў у Беларускі кангрэсавы камітэт Амерыкі, стварыў Аб’яднанне беларускіх вязняў савецкіх лагераў. Публікаваўся ў беларускай эмігранцкай прэсе. Успаміны Яўхіма Кіпеля захоўваюцца ў архіве Беларускага інстытута навукі і мастацтва (БІНіМ) у Нью-Ёрку. Рэабілітаваны 10 чэрвеня 1988 года.
Творы
- Шляхі да паляпшэння чалавечага роду // Полымя. 1927, № 2;
- Як нас вучылі // Запісы БІНІМ. 1977. Т. 15;
- Эпізоды. Нью Ёрк, 1998.
Зноскі
Літаратура
- Ляхоўскі У. Пра Яўхіма Кіпеля // Спадчына. 1995, № 3;
- Возвращенные имена; ЭГБ, т. 4.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Яўхім Яўсеевіч Кіпель